Вярхоўны суд лічыць скаргу родных Уладзіслава Кавалёва адносна месца пахаваньня расстралянага непадведамаснай агульным судам. Такое рашэньне ўтрымліваецца ў адказе на скаргу Любові Кавалёвай і Тацьцяны Казяр за подпісам намесьніка старшыні Вярхоўнага суду Андрэя Забары. У рашэньні паведамляецца пра тое, што рашэньні суду Кастрычніцкага раёну Менску і Калегіі па грамадзянскіх справах Менскага гарадзкога суду аб непадведамаснасьці разгляду скаргі агульным судам застаюцца ў моцы.
«Імавернасьць выхаду на адзінага кандыдата ёсьць, яна досыць высокая. Падзеі ва Ўкраіне, агрэсія з боку Расеі паказалі, наколькі ўсё сур'ёзна, што мы можам страціць краіну, калі ня будзем рэалізоўваць моцныя сцэнары», - заявіў сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», былы палітвязень Павал Севярынец.
Генэральная пракуратура Беларусі адмовіла сваякам Уладзіслава Кавалёва, аднаго з двух расстраляных два гады таму па абвінавачаньні ва ўчыненьні тэракту ў менскім мэтро, у аднаўленьні справы па новаадкрытых акалічнасьцях. Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісьляк.
Каардынатар аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" ў Віцебскай вобласьці Тацьцяна Севярынец атрымала адказ ад старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай на тое, што назіральнікі на выбарчым участку №46 у Віцебску ня мелі магчымасьці аглядаць падлік галасоў.
Белстат апублікаваў дадзеныя аб сярэдніх заробках у кожным з рэгіёнаў Беларусі ў студзені 2014 году. Найбяднейшым раёнам стаў Шаркоўшчынскі. У студзені работнікі тут зараблялі ўсяго па $338. Трохі больш у Мсьціслаўскім ($354) і Браслаўскім ($359).
Налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Віцебскай вобласьці ў другім месяцы бягучага году склала 4 723 340 і за месяц зьмешылася на 25 572 рубля.
Белстат склаў сьпіс гарадоў з самымі вялікімі аб'ёмамі выкідаў забруджвальных рэчываў у паветра ад стацыянарных крыніц. Рэйтынг традыцыйна ўзначаліў Наваполацак (54 тысячы тон). Усьлед за ім ідзе Менск (25 тысяч тон), Гародня (11 тысяч тон) і Новалукомаль (9000 тон). Усяго ж па ўсёй краіне ў паветра было выкінута 446 200 тон забруджвальных рэчываў.
Налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Віцебскай вобласьці ў першым месяцы бягучага году склала 4 748 912 і за месяц зьнізілася на 419 549 рублёў. Зьніжэньне зарплаты назіраецца і па краіне ў цэлым.
У 2013 годзе Віцебск стаў лідэрам сярод рэгіёнаў па тэмпах росту цэнаў на нерухомасьць, паведамляе Інтэрфакс. Цягам году кошт квадратнага мэтру жытла ў горадзе над Дзьвіной узрос на 30,8% - з 800 да 1066 даляраў. Такім чынам, па цэнах на жытло Віцебск апярэдзіў астатнія абласныя цэнтры і цяпер саступае толькі Менску.