Індывідуальныя прадпрымальнікі ў рэгіёнах на знак пратэсту ня выйшлі на працу. Сталі рынкі ў Гомелі, Магілёве, Віцебску, Баранавічах, Пінску, Сьветлагорску - па ўсёй Беларусі. Віцебскія прадпрымальнікі лічаць, што Менск сваёй бяззубай пазыцыяй здрадзіў рэгіёнам.
Віцебскі псыхіятар-нарколяг Ігар Пастноў зьвярнуўся з адкрытым лістом да дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псыхічнага здароўя Аляксандра Старцава, у якім просіць яго "асабіста разабрацца ў фактах выкарыстаньня беларускай псыхіятрыі з карнымі мэтамі". Тэкст ліста разьмешчаны на сайце freeregion.info.
У студзені-траўні 2014 году будаўнікі Віцебшчыны ўвялі ў эксплёатацыю каля 119 тысяч квадратных мэтраў жытла, чым і забясьпечылі вобласьці апошняе месца па краіне.
Алесь Бяляцкі выйшаў на свабоду. Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» патэлефанаваў жонцы Натальлі Пінчук і паведаміў, што ён вызвалены і едзе ў Менск на электрычцы з Бабруйску. Да канца яго тэрміну заставалася яшчэ больш за паўтара году, але Бяляцкага нечакана выпусьцілі па амністыі.
На пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары, якія адбыліся 25 траўня ва Ўкраіне, прыехалі больш за 3 тысячы міжнародных назіральнікаў. Сярод іх былі і беларусы. За тым, як ажыцьцяўляецца волевыяўленьне ўкраінскага народу, назіралі некалькі дзесяткаў актывістаў зь Беларусі. Адным зь іх быў віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік, які распавёў «Дыялёгу» пра свае ўражаньні ад знаходжаньня ва Ўкраіне.
За тры тыдні да ўступленьня ў сілу новых правілаў гандлю індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) Віцебску выступілі са зваротам да прэзыдэнта і ўраду. 5 чэрвеня ІП, якія гандлююць на рынках і ў гандлёвых цэнтрах Віцебску, прыпынілі на дзень працу ў знак пратэсту супраць новаўвядзеньняў. Па выніках акцыі быў прыняты зварот да Аляксандра Лукашэнкі і Савету міністраў, які адпраўлены адрасатам 8 чэрвеня.
Прадпрыемствы дрэваапрацоўкі зрываюць тэрміны мадэрнізацыі вытворчасьцяў. Пра гэта 29 траўня заявіў старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Аляксандар Якабсон на пасяджэньні міжведамаснай працоўнай групы па пытаньнях ходу мадэрнізацыі прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай галіны.
Эўрапейскі клюб на вуліцы Сеньненскай наладзіў чарговую цікавую імпрэзу для зацікаўленых віцебчукоў. Цяпер гэта быў выступ менскага Тэатру пана Скіргайлы Палянэцкага-Мацкевіча. Уласна самому выступу папярэднічала грунтоўная дзьвюхгадзінная лекцыя пра гісторыю батлейкі, прыёмы маніпуляцыі нашае сьвядомасьцю, а таксама пра найбольш пашыраныя памылкі пры вырабе ўласных батлеек і лялек для іх.
Дзьве папраўчыя калёніі будуць ліквідаваныя ў Беларусі , на іх базе будуць створаныя ЛПП. Такое рашэньне зьмяшчаецца ва ўказе кіраўніка беларускай дзяржавы №242 "Аб удасканаленьні дзейнасьці крымінальна-выканаўчай сыстэмы Міністэрства ўнутраных спраў", падпісаным 28 траўня, паведамляе прэс-служба прэзыдэнта.