Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з прапановай разгледзець пытаньне пра страхаваньне жыцьця і здароўя зьняволеных (асуджаных). Дэпутаты пераслалі прапанову праваабаронцы ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў і Міністэрства фінансаў, адкуль прыйшлі адказы, зь якіх вынікае, што дзяржаўныя органы не зацікаўленыя ва ўвядзеньні абавязковага страхаваньня жыцьця і здароўя тых, хто знаходзіцца ў месцах пазбаўленьня волі.
Зварот ад імя больш за 1000 віцебчукоў быў дасланы поштаю у Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Таксама лісты былі асабіста перададзеныя ў Віцебскі гарадзкі выканаўчы камітэт і Савет дэпутатаў.
Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў дамогся перамогі: Міністэрства ўнутраных справаў прызнала асобныя парушэньні, дапушчаныя супрацоўнікамі Першамайскага РАУС Віцебску і УУС Віцебскага аблвыканкаму.
Аршанскі актывіст Ігар Казьмярчак зьвярнуўся да міністра інфармацыі Ліліі Ананіч з просьбай даць ацэнку дзеяньням адказных асоб, якія дапусьцілі ў этэр СТВ праграмы, якія папулярызуюць сучасных дзеячоў фашызму.
Заснавальнік праваабарончай арганізацыі «Пляцформа» (прыватная культурна-асьветніцкая ўстанова «Платформ інавэйшан») Міхаіл Жамчужны арыштаваны ў Віцебску ў жніўні гэтага году, аднак дагэтуль бракуе інфармацыі аб прычынах ягонага арышту. Пра гэта паведамляе сайт «Пляцформы».
Міністар культуры Барыс Сьвятлоў паведаміў, што новым дырэктарам акадэмічнага тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску прызначаны Аляксандар Старых, былы намесьнік дырэктара па сацыяльных пытаньнях ААТ «Белшына».
Налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Віцебскай вобласьці ў апошнім летнім месяцы склала 5.692.850 і за месяц зьменшылася на 18.022 рублі. Зьніжэньне заробкаў у жніўні адбылося ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Дзякуючы гэтаму Віцебская вобласьць нарэшце перастала ўтрымліваць лаўры самага нізкааплатнага рэгіёну краіны.
19 верасьня кіраўнік Беларусі наведаў ільнопрадпрыемствы ў Аршанскім раёне. Ён заявіў, што трэба адрадзіць ранейшую славу беларускага лёну: "Мы ўмеем працаваць зь лёнам, вырабляць зь яго тканіны, і страціць гэтую школу нельга, мы папросту ня маем на гэта права".
Супрацоўнікі Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі сабралі паўтары тысячы подпісаў у абарону гендырэктара Ганны Шарэйка, якую абвінавачваюць у «злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі»
Ліст з адмовай абавязаць цэнтральную гарадзкую паліклініку выконваць рашэньне выканкаму, кіраўніцтва якой адмаўляецца заключаць дамовы на абслугоўваньне акцыяў, атрымаў абласны каардынатар руху "За свабоду" Хрыстафор Жаляпаў.