Суд Кастрычніцкага раёну Віцебска 19 верасьня прызнаў вінаватым Яўгена Гуцалава ў парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34 КаАП) і пакараў яго 7 суткамі адміністратыўнага арышту.
Падазраванага затрымалі на шосты дзень пасьля таго, як на канцавым прыпынку аўтобуса №10 у Віцебску знайшлі цела 20-гадовага супрацоўніка МНС, які ў вольны ад працы час таксаваў.
Пра гэта паведаміў віцебскі актывіст Пётар Іваноў, якому сёньня позна ўвечары патэлефанавалі з Кастрычніцкага РАУС Віцебска і перадалі просьбу Гуцалава аб адвакаце.
У Віцебску 17 верасьня прайшла незвычайная агітацыйная акцыя. Невядомая асоба ў масцы Аляксандра Лукашэнкі агітавала віцяблян у цэнтры горада за байкот выбараў.
Участковыя выбарчыя камісіі рассылаюць жыхарам абласнога цэнтру паперкі-паведамленьні з запрашэньнем узяць удзел у датэрміновым галасаваньні на імя грамадзян, якіх ужо колькі гадоў няма на гэтым сьвеце…
Галасаваньне па Віцебскай сельскай акрузе №21 адбудзецца без удзелу кандыдата ад Партыі БНФ Леаніда Аўтухова. Гэтае рашэньне прынятае на другой сэсіі пазачарговага XV Зьезду Партыі БНФ і падцьверджанае кандыдатам Леанідам Аўтуховым 17 верасьня.
Суд Першамайскага раёну Віцебска не задаволіў скаргу сябры партыі КХП БНФ Пётры Сарапені на рашэньне Першамайскай адміністрацыі аб забароне пікету за байкот выбараў.
Кандыдат у дэпутаты па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 Аляксандар Мікулін накіраваў заяву ў ЦВК з прапановай адмяніць рэгістрацыю кандыдатам Міхаілу Волкаву ў сувязі з парушэньнямі ім заканадаўства.