Невядомыя злачынцы разьбілі шкло аўтамабіля і кінулі ў салён бутэльку з “кактэйлем Молатава”. Машына знаходзілася каля лецішча Ціханенкава ў Аршанскім раёне. Сам кандыдат ад АГП мірна спаў на лецішчы…
Гэткае рашэньне агучыла сёньня судзьдзя Талачынскага раённага суду Натальля Барысавец у паседжаньні па іску старшыні раённай арганізацыі “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Юрыя Лычкоўскага аб абароне гонару й годнасьці.
“Калі ў бліжэйшы час нашы праблемы, якія павінна вырашаць мясцовая ўлада, ня будуць вырашаныя, мы ня бачым мэтазгоднасьці ўдзелу ў маючых адбыцца выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў адкрытым лісьце вяскоўцаў, накіраваным у прэзідэнцкую Адміністрацыю.
Тралейбусныя лініі ў Білева-1 і Білева-2 плануюць пабудаваць у наступным годзе, а лінію да Мэдцэнтру павінны працягнуць з вуліцы Петруся Броўкі да 1 сьнежня 2012 года.
Дом па вуліцы Багдана Хмяльніцкага, 4 ў Віцебску, у двары якога без малога год таму, прайшоў Народны сход, да гэтага часу знаходзіцца ў жаласным стане. І гэта – пад самым бокам у Віцебскага аблвыканкаму.
Пэнсіянэр зь вёскі Гуркі пайшоў у лес па грыбы яшчэ ранкам 6 верасьня і не вярнуўся дадому. Учора яго не знайшлі. Сёньня шукаюць у раёне вёскі Грыбачы, паведамляе прэс-служба МНС.
У Віцебскай абласной бібліятэцы 6 верасьня прайшла творчая сустрэча “Жыцьцё – вечны ўзьлёт” зь легендарнай лётчыцай-выпрабавальніцай і жонкай чацьвёртага савецкага касманаўта Марынай Паповіч.
Прысуд быў абвешчаны 6 верасьня Мінскім гарадзкім судом, які прызнаў былога намесьніка старшыні Віцебскага аблвыканкаму вінаватым у атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры (ч.3 арт.430 КК РБ).