“Калі ў бліжэйшы час нашы праблемы, якія павінна вырашаць мясцовая ўлада, ня будуць вырашаныя, мы ня бачым мэтазгоднасьці ўдзелу ў маючых адбыцца выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў адкрытым лісьце вяскоўцаў, накіраваным у прэзідэнцкую Адміністрацыю.
У лісьце, які апублікаваў сайт БХД, пералічаны праблемы, якія непакояць жыхароў Стаўраў: не апрацоўваецца зямля, карысныя для гаспадаркі землі зарастаюць быльнягом, праз бездарожжа няма пад’ездаў да дамоў, не ліквідуюцца аварыйныя дрэвы. Цягам чатырох гадоў Бабініці сельсавет і Аршанскі райвыканкам не выконваюць сваіх абавязкаў, лічаць сяляне.
“У сувязі з вышэйпададзеным наш давер да мясцовай улады і дэпутатаў усіх узроўняў у апошні час згублены”, – гаворыцца ў лісьце да Лукашэнкі.
Дарэчы, па Аршанскай-Дняпрўскай акрузе, да якой адносіцца вёска Стаўры, балятуецца старшыня Аршанскага райвыканкаму Ўладзімер Дзедушкін.
Вёска Стаўры знаходзіцца за тры кілямэтры на паўночны ўсход ад Воршы. У вёсцы жыве 41 пэнсіянэр.
Фота: svaboda.org