Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Упраўленьне капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкаму» разьмясьціла заяўку на мадэрнізацыю сыстэмы відэаназіраньня будынкаў аблвыканкаму прыблізным коштам 1,5 млрд рублёў, або $ 176,7 тыс. на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтру маркетынгу і кан’юнктуры цэн.
“З гарвыканкаму прыйшоў адказ на нашу заяўку. Напісана, што нам адмовілі, бо мы просім дазволу на шэсьце і мітынг у недазволеных месцах, і правядзеньне там нашых акцыяў будзе парушэньнем заканадаўства. Насамрэч парушаем заканадаўства ня мы”, - гаворыць сябра КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў.
На знак салідарнасьці з журналістамі сьвету, якія 5 лістапада праводзяць акцыю «Станем за журналістыку!», віцебскія сябры ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» («БАЖ») выйшлі да так званага «сіняга дому» — дому № 28 па вуліцы Леніна — разам з распаўсюднікам незалежнай прэсы Барысам Хамайдам.
Віцебскі актывіст Аляксей Гаўруцікаў атрымаў адмову на сваё патрабаваньне пакараць супрацоўнікаў ДАІ і Першамайскага РАУС за незаконныя дзеяньні і ўнясеньне ў пратакол непраўдзівай інфармацыі. Раённы сьледчы камітэт стаў на бок міліцыянтаў, якія сваіх парушэньняў не прызналі.
Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД) Павал Севярынец заклікаў маладых хрысьціянскіх дэмакратаў актыўна працаваць зь людзьмі на карысьць Беларусі.
Віцебскі ўрач Ігар Пастноў неаднаразова ўздымаў балючыя пытаньні віцебскай мэдыцыны ў друкаваных СМІ і праз інтэрнэт. Цяпер ён мусіў зьвярнуцца ў міліцыю, бо нехта, падпісваючыся ягоным імем, разьмяшчае ў інтэрнэце камэнтары правакацыйнага зьместу.
Сябар віцебскай гарадзкой арганізацыі КХП БНФ падаваў заяўку на правядзеньне шэсьця і пікету 7 лістапада. “Згодна з рашэньнем гарвыканкаму, мы мусім яшчэ і прыкласьці дамовы на абслугоўваньне імпрэзы з рознымі службамі. Але зрабіць гэта аказалася немагчымым”, - кажа Ян Дзяржаўцаў.
На Дзяды па даўняй завядзёнцы віцебскія актывісты наведваюць могілкі, дзе пахаваныя іхныя аднадумцы. 1 лістапада тры чалавекі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі прайшлі з краю ў край вялізныя гарадзкія могілкі, спыняючыся каля засьнежаных магіл сваіх аднадумцаў. На магілах засталіся гарэць сьвечкі ў іх памяць.
Дзесяць сем’яў выселеныя за неаплату жыльлёва-камунальных паслуг у студзені-верасьні ў Віцебскай вобласьці, паведаміла начальніца аддзелу бухуліку і справаздачнасьці ўпраўленьня жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкаму Натальля Яцук.
Актывісты кампаніі “Наш дом” распачалі збор подпісаў жыхароў Віцебску пад патрабаваньнем да ўладаў ўсталяваць сьвятлафор на пераходзе па вуліцы Чарняхоўскага, насупраць абутковай крамы “Марка”, паведамляецца на сайце кампаніі.