Дзесяць сем’яў выселеныя за неаплату жыльлёва-камунальных паслуг у студзені-верасьні ў Віцебскай вобласьці, паведаміла начальніца аддзелу бухуліку і справаздачнасьці ўпраўленьня жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкаму Натальля Яцук.
Адключаныя камунальныя паслугі (вада, электрычнасьць і газ) 4,2 тысячам сем’яў. Папярэджаньні дасланыя 23,7 тыс. неплацельшчыкам. Пададзена 3,9 тыс. выканаўчых надпісаў на суму больш як Br2 млрд., зь іх выканана больш за 2 тыс. на Br1, 2 млрд. У суд пададзена 778 пазоўных заяў на спагнаньне даўгоў на Br500 млн., зь іх задаволена 550 на Br300 млн.
Пратэрмінаваная запазычанасьць насельніцтва Віцебскай вобласьці па аплаце жыльлёва-камунальных паслуг на 1 кастрычніка склала Br3, 5 млрд., што на 20% менш у параўнаньні з запазычанасьцю на аналягічную дату мінулага году. У ліку неплацельшчыкаў лічацца 26,2 тыс. сем’яў, у тым ліку з запазычанасьцю да трох месяцаў - 16,7 тыс. неплацельшчыкаў (на агульную суму Br767 млн.), ад трох да шасьці месяцаў - каля 2,8 тыс. (адпаведна Br277 млн.). У разрэзе гарадоў і раёнаў найбольш высокі ўзровень пратэрмінаванай запазычанасьці адзначаецца ў Аршанскім, Віцебскім і Гарадоцкім раёнах. Нізкі ўзровень запазычанасьці - у Пастаўскім раёне, Воршы, Віцебску.
За працяглую неаплату жыльлёва-камунальных паслуг на высяленьне ў суд пададзена 25 пазоўных заяваў. 10 зь іх выканана: жыхары дзьвюх кватэр пераехалі ў меншае па плошчы жытло, яшчэ з васьмі выселеныя бяз дачы іншай жылой плошчы.
“Праца з хранічнымі неплацельшчыкамі прадпрыемствамі ЖКГ вобласьці вядзецца пастаянна”, - адзначыла Натальля Яцук. Так, спэцыяльна для гэтага на кожным прадпрыемстве ЖКГ замацаваныя адказныя супрацоўнікі. Наладжанае інфармаваньне саміх жыхароў. Пры гэтым, што тычыцца злосных неплацельшчыкаў, то з такімі людзьмі рэгулярна ладзяцца асабістыя сустрэчы і гутаркі, у шэрагу рэгіёнаў вобласьці дзейнічае аўтаматызаваная сыстэма абвестак па тэлефоне, ставіцца ў вядомасьць кіраўніцтва на працы.
БелТА