Традыцыйна 10 сьнежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, вызначылі найлепшых журналістаў, адвакатаў і праваабаронцаў. Праваабаронцам году назвалі Любоў Кавалёву.
Жыхары вёскі Паўлавічы каля Віцебску пазбавіліся дамоў літаральна за два дні - іх падпалілі і тут жа зьнесьлі, паводле рашэньня раённай адміністрацыі. Усе выселеныя з дамоў у вёсцы Паўлавічы яшчэ 20 гадоў таму атрымалі жыльлё і кампэнсацыі, заявілі ў Віцебскім гарвыканкаме. Аднак жыхары вёскі сьцьвярджаюць, што частку дамоў яны выкупілі назад, і зьбіраюцца ісьці ў суд.
Родныя атрымалі першы ліст ад Андрэя Гайдукова, падазраванага, паводле інфармацыі КДБ, у «здрадзе дзяржаве». Некалькі дзён таму наваполацкага актывіста перавялі ў віцебскі СІЗА, і бараніць ягоныя інтарэсы будзе ўжо ня менскі, а віцебскі адвакат.
Пракуратурай Віцебскай вобласьці праверанае выкананьне Віцебскім гарвыканкамам заканадаўства аб спэцыяльным жыльлёвым фондзе. Як паведамілі ў Генпракуратуры, выяўлена, што Віцебскім гарвыканкамам не заўсёды забясьпечваецца належны кантроль за выкарыстаньнем жылых памяшканьняў манэўранага фонду.
Штогод 10 сьнежня адзначаецца ва ўсім сьвеце як Дзень правоў чалавека. Напярэдадні гэтай даты карэспандэнт «Дыялёгу» пагутарыў зь вядомым віцебскім праваабаронцам Леанідам Сьвецікам.
Вольга Гайдукова 4 сьнежня прыяжджала ў Віцебск на сустрэчу са сьледчым, які вядзе крымінальную справу сына, затрыманага супрацоўнікамі КДБ «за здраду дзяржаве». Праз тэлефон яна прасіла Алега Барысевіча запісаць яе на прыём, але сьледчы сказаў: «Прыяжджайце на допыт». Паводле спадарыні Гайдуковай, допыт у віцебскай абласной управе КДБ доўжыўся гадзіны паўтары.
У Віцебску на гэтым тыдні чакаюць Аляксандра Лукашэнку. Ён можа наведаць віцебскі дрэваапрацоўчы камбінат. У гэтым раёне і затрымалі журналіста Сяргея Серабро.
Арыштаваны за «здраду дзяржаве» 23-гадовы апэратар наваполацкага «Нафтану» цяпер знаходзіцца ў Віцебскім сьледчым ізалятары № 2. Яго перавялі сюды зь менскага СІЗА КДБ. З хлопцам сустрэлася адвакат, а яшчэ на сустрэчу разьлічвае і маці арыштаванага Вольга Гайдукова.
На пад’ездах жылых дамоў у Кастрычніцкім раёне Віцебску сталі зьяўляцца аб’явы наступнага зьместу: пасьля 26-га кожнага месяца будуць адключаць “паслугі ЖКГ”, калі нехта не заплаціць за кватэру. Унізе – спасылка на Пастанову Савету міністраў №1466. Але напісана ў ёй зусім ня тое, чым страшаць жыхароў абласнога цэнтру.
Дзіцячага лекара Ігара Пастнова пазбавілі пасады. Ён на працягу некалькіх апошніх гадоў безупынна крытыкаваў кіраўніка Віцебскай вобласьці, лічачы, што па віне Аляксандра Косінца транжырацца бюджэтныя грошы.