Асноўную долю карупцыйных злачынстваў у Віцебскай вобласьці складаюць факты хабарніцтва і службовых крадзяжоў, паведаміў начальнік аддзелу па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю пракуратуры Віцебскай вобласьці Васіль Пашкоўскі.
Зь віцебскім сябрам партыі БНФ Аляксеем Гудзіліным невядомыя правялі «прафіляктычную гутарку». Ад яго запатрабавалі спыніць сваю дзейнасьць і больш не «піярыць» БНФ. Каб малады чалавек лепш зразумеў сказанае, яго зьбілі.
Надоечы трое ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС – жыхароў Віцебску атрымалі ўкраінскія ўзнагароды, выпушчаныя да 25-х угодкаў трагедыі. Памятным крыжам «25 гадоў Чарнобыльскай катастрофы» быў ганараваны Анатоль Гнеўка, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Знакі ўзнагароды «25 гадоў гераічнага подзьвігу» атрымалі Аляксандар Мікулін і Сяргей Іконьнікаў.
Суд у чарговы раз адхіліў патрабаваньні віцебчука Ўладзімера Кірычэнкі, які прасіў прызнаць, што дзеяньні ЖРЭТ Першамайскага раёну Віцебску зьяўляюцца незаконнымі і парушаюць правы спажыўцоў. Паводле разьлікаў пазоўніка, толькі ў верасьні 2012 году ЖРЭТ ў 7,5 разоў завысіў колькасьць цеплавой энэргіі, неабходнай на падагрэў аднаго кубамэтру вадаправоднай вады.
Сьледчы камітэт спыніў расьсьледаваньне па крымінальнай справе супраць супрацоўнікаў Першамайскага РАУС Віцебску, якія выбівалі прызнальныя паказаньні ў дзяцей пры дапамозе шрубнікаў і процівагазаў. Справа супраць міліцыянтаў-катаў была ўзбуджаная ў траўні 2011 году.
Аляксандар Лукашэнка патрабуе жорстка выконваць тэрміны мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 14 сьнежня, наведваючы ААТ “Віцебскдрэў”. “Вы павінны працаваць, як у ваенны час. Я вам даў выразны сыгнал, больш таго, узяў на сябе вялікую адказнасьць, падпісаўшы адпаведны дэкрэт, за што мяне малоцяць, пачынаючы ад Амэрыкі і заканчваючы Расеяй. Таму я нікому не дарую. Працаваць вы павінны дзень і ноч”, - заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Разьліковыя рахункі вядучага беларускага вытворцы абутку, віцебскага “Белвесту”, заблякаваныя. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі некалькі крыніц. Супрацоўнікі прадпрыемства непакоюцца, што застануцца без зарплаты напярэдадні навагодніх сьвятаў, абвінавачваючы ў тым, што адбылося, прадстаўнікоў мясцовых дзяржворганаў.
У Віцебску актывісты “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” 11 сьнежня, у дзень, калі ў 1991 годзе Вярхоўны Савет Беларусі зацьвердзіў эталёны дзяржаўных сымбаляў, правялі чарговую акцыю. Яны прымацавалі бел-чырвона-белы сьцяг да тралейбусу №5, дзякуючы чаму шматлікія жыхары гораду ўпершыню за доўгі час змаглі пабачыць нацыянальны сьцяг.
Сэрыя ток-шоў пад агульнай назвай “Культура паляпшае жыцьцё!”, якія ладзіць ва ўсіх рэгіёнах краіны кампанія “Будзьма беларусамі!”, працягнулася 4 сьнежня ў Віцебску. Культурны градус гораду вымяралі прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў і журналісты, гісторыкі і прамоўтары, музыкі і чынавенства.
Дэмакратычныя актывісты Віцебску правялі публічную лекцыю «Што такое правы чалавека, і як яны выконваюцца ў Беларусі». Яе прачытаў 10 сьнежня каардынатар руху «За свабоду» Хрыстафор Жaляпаў.