У ноч з 12 на 13 студзеня была ўчыненая аблава на наведвальнікаў віцебскага клюбу «XXI стагодзьдзе», дзе ў той час ладзілі вечарыну прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасьці. Супрацоўнікі міліцыі і АМАПу ўварваліся ў клюб і запатрабавалі ад тых, хто знаходзіўся ў ім, стаць ля сьценкі, пасьля чаго распачалі праверку дакумэнтаў. Прысутных здымалі на відэакамэру. Сама меней трое наведвальнікаў вечарыны былі затрыманыя, іх лёс высьвятляецца.
Паводле слоў прадстаўнікоў Сьледчага камітэту Беларусі, сьледзтва працягваецца, аднак затрыманых падазраваных па крымінальнай справе наконт справы аб выбуху ля будынку віцебскага КДБ няма. Расьсьледаваньнем інцыдэнту займаецца Ўпраўленьне сьледчага камітэту Беларусі па Віцебскай вобласьці. Узбуджаная крымінальная справа паводле артыкулу «Хуліганства».
Антаніна Піванос, аштрафаваная ў 2008 годзе за спробу ўручэньня падарунку вядомаму віцебскаму апазыцыянэру Барысу Хамайду, нарэшце дамаглася справядлівасьці: Камітэт ААН па правох чалавека прыняў рашэньне на яе карысьць. Цяпер, згодна з рашэньнем камітэту, беларускія ўлады абавязаныя вярнуць актывістцы канфіскаваную ў яе маёмасьць, пакрыць панесеныя ёй выдаткі і выплаціць кампэнсацыю.
Судзьдзя суду Першамайскага раёну Віцебску Натальля Карабліна адмовіла ў задавальненьні хадайніцтва распаўсюдніку газэты «Віцебскі Кур’ер» Міхаілу Жураўлёву аб растэрміноўцы выкананьня адміністрацыйнага спагнаньня ў выглядзе штрафу ў памеры 2 500 000 рублёў.
Як паведаміў таварыш арыштаванага, лідэр незарэгістраванага аб’яднаньня “Саюз маладых інтэлектуалаў” Яўген Канстанцінаў, абвінавачаны ў здрадзе дзяржаве Андрэй Гайдукоў зноў пераведзены ў сьледчы ізалятар КДБ у Менску.
Пракуратура Гарадоцкага раёну на сайце райвыканкаму паведаміла, што ёй праведзены аналіз стану работы па выкананьні заканадаўства пры эксплёатацыі дзіцячых гульнявых пляцовак. Пракуратурай выяўлена, што большасьць наяўных дзіцячых пляцовак, разьмешчаных на прыдамавых тэрыторыях гораду, не адпавядае патрабаваньням дзеючага заканадаўства.
У Віцебску кіраўнікам прадпрыемстваў рассылаецца факсаграма з загадам арганізаваць працу ў сьвяточныя дні 24-25 сьнежня. Адпаведны дакумэнт падпісаў кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёну Віцебску Мікалай Арлоў.
Судзьдзя Першамайскага райсуду Валянціна Кісьмярошкіна ўзяла пад увагу паказаньні сьведкаў-міліцыянтаў, якія заявілі, што двое віцебскіх прыхільнікаў БХД іх нецэнзурна абражалі. Суд над двума актывістамі праходзіў у габінэце судзьдзі. Аляксея Кішчука і Станіслава Лаўрэнава прывезьлі на працэс зь ізалятару часовага ўтрыманьня, дзе яны правялі мінулую ноч.
Затрыманых у Віцебску актывістаў БХД Станіслава Лаўрэнава і Аляксея Кішчука абвінавачваюць у дробным хуліганстве - “нецэнзурнай лаянцы”. Затрыманьне адбылося каля 11 раніцы, але суду над затрыманымі так і не было. Абодвух зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня прынамсі на найбліжэйшую ноч. Ці будзе суд заўтра, хлопцам ня кажуць таксама.