Алесь Аркуш прэзэнтаваў свой новы раман „Мясцовы час” у Віцебску на Арт-базе. Традыцыйна для гэткіх імпрэзаў полацкага пісьменьніка, у сустрэчы ўзялі ўдзел музыкі, гэтым разам – лідэр рок-гурту Sumarok Ігар Палынскі і бард Стась Сілка. Вядоўцам прэзэнтацыі выступіў паэт Алесь Замкоўскі.
Налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Віцебскай вобласьці ў першым месяцы году склала 5 316 850 і за месяц зьнізілася амаль на 550 000 рублёў. Сярэдні заробак па краіне таксама паменшылася.
Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве, разгледзеўшы зварот віцебскага праваабаронцы Леаніда Сьвеціка, палічыла немэтазгоднай распрацоўку і зацьвярджэньне пераліку захворваньняў, пры наяўнасьці якіх можа разглядацца пытаньне аб вызваленьні хворых грамадзян ад адміністрацыйнага арышту і замене яго больш мяккімі пакараньнямі.
Незвычайнае судовае паседжаньне адбылося ў Віцебску. Праваабаронца Павал Левінаў падаў скаргу на дзеяньні чыноўніцы, якая забараніла яму праводзіць пікет, і прысутнічаў на паседжаньні, знаходзячыся... у сваёй кватэры. Суд прайшоў у выглядзе тэлеканфэрэнцыі праз інтэрнэт.
Становішча ўкраінскіх грамадзян, вымушаных пакінуць родны дом у сувязі з ваенным канфліктам, знаходзіцца пад увагай ня толькі той краіны, куды яны прыбываюць у пошуках мірнага жыцьця, але і розных міжнародных аб'яднаньняў і супольнасьцяў. Менавіта з гэтай мэтай прадстаўнікі ўпраўленьня Вярхоўнага камісарыяту ААН па справах уцекачоў (УВКУ ААН) і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ) у Рэспубліцы Беларусь прыехалі на Віцебшчыну.
22 лютага беларускі музыка Яўген Барышнікаў у невялікім памяшканьні арт-базы Vitebsk4me выконваў пад гітару свае ўласныя творы. Але як гэта зазвычай бывае з прадстаўнікамі беларускага андэграўнднага мастацтва, нягледзячы на шэраг прафэсійных дасягненьняў, імя музыкі вядомае толькі вузкаму колу прафэсіяналаў ды заўзятым прыхільнікам ягонае творчасьці. Відаць таму заля была ледзь запоўненая, але няхай шкадуюць тыя, хто не патрапіў на гэты канцэрт, а паслухаць было што.
Віцебск стаў 45-м горадам краіны, у якім былы палітвязень, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД) прэзэнтаваў сваю новую кнігу «Беларуская глыбіня». Сустрэча з прыхільнікамі ягонай творчай і палітычнай дзейнасьці адбылася 21 лютага, у памяшканьні «Эўрапейскага клюбу».
Валянціна Аліневіч сустрэлася з сынам у калёніі. «У суботу адбылося кароткатэрміновае спатканьне, - паведаміла маці палітвязьня. - Усё, як звычайна. Выехалі зь Менску ўранку, ня ведаючы, дадуць нам з мужам убачыць яго ці не. На гэты раз спатканьне адбылося, але права на перадачу, якая належыць адзін раз у чатыры месяцы, ён пазбаўлены».
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску прызнаў ўладальніка сайту www.gorodvitebsk.by вінаватым у парушэньні аўтарскіх правоў і аштрафаваў яго на 3 750 000 рублёў.
«Марко» можа ня выканаць забавязаньняў, ускладзеных на кампанію ўказам прэзыдэнта - стварэньне абутковага голдынгу да 2016 году знаходзіцца пад пагрозаю. Далучэньне стратных прадпрыемстваў да пасьпяховых, і стварэньне такім спосабам буйных голдынгаў было гітом прамысловай палітыкі мінулага ўраду Міхаіла Мясьніковіча. Не абмінула чара гэтая і лідэра абутковай прамысловасьці кампанію «Марко».