7 лютага на тэлеканале «Беларусь 1» выйшла ў сьвет тэлеперадача сэрыі «Клюб рэдактараў», у якой была дадзеная нэгатыўная ацэнка дзейнасьці праваабаронцаў. На думку віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава, удзельнікі перадачы нанесьлі абразу праваабаронцам, чым зьдзейсьнілі адміністрацыйнае правапарушэньне. Ён зьвярнуўся ў міліцыю з патрабаваньнем прыцягнуць правапарушальнікаў да адказнасьці.
Сябра КХП–БНФ Ян Дзяржаўцаў мяркуе, што сьледчыя, якія вядуць справу наконт знойдзеных у лесе пад вёскай Хайсы чалавечых парэшткаў, хочуць схаваць праўду ад грамадзкасьці. Да такой высновы партыйны актывіст прыйшоў пасьля сустрэчы з супрацоўніцай Сьледчага камітэту Зояй Высокіх.
У Беларускіх дэмакратычных прафсаюзах апошнім часам назіраецца актывізацыя жанчын. Праца з жанчынамі-працаўніцамі вылучаная ў асобны накірунак дзейнасьці прафсаюзаў і завецца «Жаночая сетка». У незалежным прафсаюзе ААТ «Нафтан» узначальвае «Жаночую сетку» намесьніца старшыні першаснай арганізацыі Ніна Турчына.
13 сакавіка наведвальнікі сайту «Віцебскага кур'еру» сутыкнуліся зь цяжкасьцямі ў адкрыцьці онлайн-вэрсіі газэты. Цягам пэўнага часу замест старонак сайту чытачы маглі бачыць паведамленьне пра памылку. Пасьля адміністратары сайту разьмясьцілі інфармацыю пра тое, што іх рэсурс падвергся DDos-атацы. Неўзабаве праца сайту была адноўленая.
У гандлёвым цэнтры «Эвіком» у Віцебску прайшоў сход прадпрымальнікаў. Некаторыя адмыслова прыйшлі на сустрэчу, бо зь 1 сакавіка так і не пачалі працаваць. Паводле Ірыны Яскевіч, удзельніцы аргкамітэту па стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам», аднавілі працу каля паловы гандляроў.
Падчас маніторынгу судоў Віцебску праваабаронцам Паўлам Левінавым быў выяўлены факт – у судзе Кастрычніцкага раёну, дзе старшынём ёсьць Яўген Буруноў, чыніць правасудзьдзе судзьдзя Алена Протас, ягоная жонка.
Скаргу на службовую асобу ў Віцебскі гарвыканкам падавалі сябры КХП-БНФ Ян Дзяржаўцаў, Пятро Сарапеня і Алег Емяльянаў. Намесьніца старшыні адміністрацыі Першамайскага раёну Віцебску Вольга Гурчанка адказала на іх заяўку на пікет, складзеную па-беларуску, на расейскай мове. Гэткім чынам, на думку скаржнікаў, чыноўніца парушыла Закон аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, які патрабуе ад службоўцаў адказваць на мове звароту.
Судзьдзя Полацкага суду не дапусьціла юрыста Свабоднага прафсаюзу абараняць інтарэсы рабочых у судовым паседжаньні. Дырэктар крамы «Аліса-Плюс» падаў у суд пазоў на трох былых работнікаў для кампэнсацыі нястачы амаль у 22 мільёны рублёў, работнікі з пазовам ня згодныя. Двое з трох былых рабочых крамы зьяўляюцца сябрамі Свабоднага прафсаюзу, але якраз у гэтым і засумнявалася судзьдзя.
Пракурорам Аршанскага раёну распачатая справа паводле часткі 1 артыкулу 210 КК (крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненьні да дырэктара КУП «Аршанскае ПМС» (Прадпрыемства меліярацыйных сыстэмаў). Кіраўнік прадпрыемства падазраецца ў крадзяжы будматэрыялаў больш як на 7 мільёнаў рублёў.