У Віцебскай вобласьці для аховы межаў недастаткова эфэктыўна задзейнічаюцца добраахвотныя дружыны зь ліку мясцовага насельніцтва. Такое меркаваньне выказаў старшыня Дзяржпагранкамітэту Беларусі Леанід Мальцаў на паседжаньні камісіі Віцебскай вобласьці па рэалізацыі дзяржаўнай памежнай палітыкі.
Павысіць узровень веданьня роднай мовы прапануе ўсім ахвотным Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт, дзе з 1 красавіка адкрыліся адмысловыя навучальныя курсы «Дзелавая беларуская мова».
Павал Левінаў патрабуе знайсьці і пакараць гандляроў сьцяжкамі СССР. Ён даслаў заяву на імя начальніка УУС Віцебскага аблвыканкаму і паведаміў пра факты неаднаразовага зьяўленьня невядомых асобаў зь чырвонымі сьцяжкамі каля гандлёвага цэнтру «Эвіком».
Больш за 260 парушэньняў выяўлена цягам першага тыдня месячніку па забесьпячэньні бясьпечных умоў працы ў пэрыяд правядзеньня вясновых палявых работ у Віцебскай вобласьці. Пра гэта паведаміў першы намесьнік начальніка абласнога ўпраўленьня дэпартамэнту дзяржаўнай інспэкцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Сяргей Ануфрыеў.
Улады вырашылі пазбавіць працы сябра аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» Сержука Васільева зь Мёраў. Чалавек, які мае дзьве вышэйшыя адукацыі і шмат гадоў прапрацаваў настаўнікам, ня можа ўладкавацца на працу нават вартаўніком.
Актывісты кампаніі "Віцебску – веладарожкі" у рамках "Народнага кантролю" 28 сакавіка правялі ў Віцебску велапрабег па праспэкце Перамогі – вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў – вуліцы Чкалава – праспэкце Перамогі. Мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу і мінакоў, і ўлады да гэтай надзённай праблемы.
Віцебскі праваабаронца спрабуе паказаць прадстаўнікам улады абсурднасьць іх дзеяньняў у спробах абмежаваць фундамэнтальныя правы чалавека. «Не мыцьцём, дык кáтаньнем» - так вызначае Павал Левінаў мэту сваіх зваротаў у органы ўлады.
Пасьля звароту ва Ўпраўленьне Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласьці грамадзкім актывістам удалося змусіць праваахоўныя органы дзейнічаць у межах прававога поля.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь паабяцала ўлічыць прапанову праваабаронцы Леаніда Сьвеціка пры дапрацоўцы праекту нарматыўна-прававога акту, накіраванага на прафіляктыку сацыяльнага ўтрыманства.
Набыў моц прысуд у дачыненьні да былога галоўнага бухгальтара Віцебскага цэнтральнага спартовага комплексу. Вэрдыкт суду: пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам на пяць гадоў з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на тры гады з пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады.