Падатковая канфіскавала ў аднаго зь віцебскіх прадпрыемстваў дробнага бізнэсу тавар, які рэалізоўваўся без дакумэнтаў, на суму звыш 640 мільёнаў рублёў, паведамілі ў ІМПЗ па Віцебскай вобласьці.
Падставай для адміністрацыйнай справы, якую разглядаў Гарадоцкі райсуд, стаў запіс у кнізе скаргаў, зроблены сябрам партыі БНФ Леанідам Аўтуховым. Ён параўнаў начальніка раённай управы па працы, занятасьці і сацыяльным забесьпячэньні Пятра Прасолава з «тэрарыстам у Луганску і Данецку». Суд прызначыў пакараньне – 30 базавых штрафу.
Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненьні да былога дырэктара ААТ «Віцебскі садавінагародніны камбінат». Сьледзтвам выяўлена, што службовая асоба, каб пазьбегнуць прыцягненьня да дысцыплінарнай адказнасьці за неналежнае выкананьне службовых абавязкаў па скарачэньні складзкіх запасаў дало падначаленым работнікам заведама незаконнае распараджэньне па пахаваньні пад зямлёй 15 тон дзіцячага харчаваньня са скончаным тэрмінам прыдатнасьці, а таксама больш за 10 тон шклабою, паведаміла прэс– служба СК па Віцебскай вобласьці.
Рабочыя сьцьвярджаюць, што заробкі ім выдалі банкаўскай карткай, якую можна атаварыць толькі ў крамах «Базысу». Адміністрацыя прадпрыемства катэгарычна адмаўляе такую практыку.
Віцебскае кадравае агенцтва папярэджвае прэтэндэнтаў на вакансію распаўсюдніка ўлётак, што гэтая праца не зьяўляецца «сапраўднай». Чытачка сайту charter97.org пераслала копію аб'явы аб цікавай вакансіі, якая прыйшла ёй на электронную пошту.
4 красавіка ў памяшканьні арт-базы "Vitebsk4Me" адбылася сустрэча з кандыдатам гістарычных навук Анатолем Трахімчыкам, аўтарам кнігі «1939 год і Беларусь: забытая вайна», якая выйшла з друку летась, якраз у сумны 75-гадовы юбілей пачатку Другой сусьветнай вайны.
Сустрэча грамадзян, што адбылася 4 красавіка, на якой абмяркоўваліся апошнія зьмены ў працоўным заканадаўстве, была арганізаваная Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада) – БСДП(Г). Экспэрты ў галіне працоўнага права, прафсаюзнага руху і псыхалёгіі азнаёмілі прысутных са спэцыфікай сёньняшніх працоўных адносін у Беларусі.
Пасьля зваротаў у Вярхоўны Суд праваабаронцу Паўлу Левінаву ўдалося дамагчыся выпраўленьня хібаў у працы судоў Чыгуначнага раёну Віцебску і Лепельскага раёну Віцебскай вобласці, якія ўзьніклі празь недастатковы кантроль з боку кіраўніцтва судоў за дзейнасьцю сваіх падначаленых і неналежнае захоўваньне маёмасьці.
Чытач charter97.org паведамляе пра будучыя праблемах на прадпрыемстве: «Падпісаны загад аб пераводзе работнікаў на чатырохдзёнку. Гэтаксама плянуецца скараціць усіх пэнсіянэраў і блізу двухсот чалавек дзейнага зьвяна, як мяркуецца, з заводу буйнапанэльнага домабудаваньня, які зусім нядаўна быў "мадэрнізаваны"», – піша ён.