Сябры аргкамітэту па стварэньні грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» зьвярнуліся ў Віцебскую эпархіяльную ўправу з прапановай ушанаваць памяць людзей, парэшткі якіх былі знойдзеныя ў лесе недалёка ад Віцебску. Прапанова была дасланая яшчэ 11 сакавіка, але дагэтуль актывісты не атрымалі з эпархіі ніякага адказу.
28 красавіка віцебскія актывісты зьбіраліся правесьці талаку на ўскрайку лесу каля вёскі Хайсы ў Віцебскім раёне. Сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і ягоныя аднадумцы пэўныя, што ў гэтых мясьцінах адбываліся расстрэлы ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. У прыватнасьці пра расстрэлы, якія адбываліся тут у 1930-х гадох, згадваюць мясцовыя жыхары.
Невядома, колькі часу яшчэ ў залі судовых паседжаньняў Гарадоцкага райсуду не было б дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь, калі б ня пільнае вока сябра КХП-БНФ Яна Дзяржаўцава. Актывіст заўважыў адсутнасьць гербу ў залі, напісаў скаргу на непарадак у судзе і неўзабаве атрымаў адказ, што ўсё выпраўлена – усе неабходныя сымбалі Рэспублікі Беларусь цяпер разьмешчаныя на сваіх месцах.
Каля тузіну заяваў у папраўчыя ўстановы, ЛПП і СІЗА Віцебскай вобласьці разаслаў праваабаронца і незалежны журналіст Леанід Сьвецік. У сваіх заявах ён прасіў даць яму магчымасьць наведаць згаданыя ўстановы для падрыхтоўкі журналісцкага матэрыялу аб умовах утрыманьня і побыце асоб, што знаходзяцца ў іх. Ніводная з заяваў задаволеная не была.
Зварот у Генэральную пракуратуру Валер Місьнікаў падаў пасьля таго, як ня змог дамагчыся праўды на мясцовым узроўню. Раней з аналягічнымі зваротамі, у якіх паведамляў пра парушэньне заканадаўства міліцыянтамі і судзьдзямі, датычнымі да рэпрэсіяў супраць журналістаў – удзельнікаў сумнавядомай фотасэсіі з клеткамі ў птушкамі, праваабаронца зьвяртаўся ў Віцебскую гарадзкую і абласную пракуратуры, але беспасьпяхова.
Адстойваючы свае правы і законныя інтарэсы, жыхар Віцебску Аляксандар Холад цягам апошніх гадоў вядзе ліставаньне зь дзяржаўнымі органамі і судамі ўсіх узроўняў. Аднак яму так і не ўдалося абараніць сябе ад самавольства і злоўжываньняў з боку прадстаўнікоў дзяржаўнай улады.
Пракурор Віцебску Юры Раманоўскі адмовіў сябру Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Яну Дзяржаўцаву ў пракурорскім пратэсьце на рашэньне Віцебскага гарадзкога выканаўчага камітэту «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску», якое, на думку палітыка, супярэчыць пастанове Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Мінула блізу 5 гадоў, як у вёсцы Рамні Гарадоцкага раёну быў усталяваны і асьвечаны крыж у гонар барацьбітоў Вяліскага паўстаньня супраць Саветаў 1918-га году. Ініцыятарам усталяваньня мэталёвага крыжа зьяўляўся сябра партыі БНФ Леанід Аўтухоў.
Жыхар Віцебску Аляксандар Антоненка праходзіў сьведкам па адміністрацыйнай справе. Па заканчэньні судовага разбору ён падаў у суд хадайніцтва аб азнаямленьні яго з пратаколам паседжаньня для прадстаўленьня сваіх заўвагаў датычна яго паўнаты і правільнасьці складаньня. Аднак судзьдзя суду Кастрычніцкага раёну Віцебску Алеся Жарыкава задаволіць хадайніцтва адмовілася. Віцябчук вымушаны быў зьвярнуцца са скаргай у Вярхоўны Суд...
У гадавіну Чарнобыля віцебскія ліквідатары традыцыйна зьбіраюцца ля крыжа Эўфрасіньні Полацкай. Вось і 26 красавіка 2015 году была праведзеная акцыя памяці. Пасьля невялічкага мітынгу быў спушчаны на ваду Заходняй Дзьвіны вянок з жалобным надпісам: «Героям-ліквідатарам Чарнобыля ад нас, жывых».