31 траўня актывісты адведалі лес каля вёскі Хайсы. Яны запалілі сьвечкі і ўсклалі кветкі на краі самых вялікіх ямін, дзе ляжаць чалавечыя парэшткі. Яшчэ ўвосень тут былі ўсталяваныя некалькі крыжоў, і цяпер актывісты грамадзкай ініцыятывы павязалі на іх стужкі зь беларускім арнамэнтам.
Уначы на тэрыторыі экспазыцыйнага сэктару “Паазер'е” Беларускага дзяржаўнага музэю народнай архітэктуры і побыту згарэла адрына зь вёскі Лявонавічы Пастаўскага раёну, унікальны помнік традыцыйнага гаспадарчага дойлідства.
Кіраўнікі прадпрыемстваў раёну атрымалі ліст за подпісам старшыні Полацкага раённага выканаўчага камітэту Мікалая Шаўчука. У лісьце зьмяшчаецца прапанова заахвоціць работнікаў квіткамі на канцэрты фэстывалю і даць адпаведную справаздачу.
Сярод захадаў па выратаваньні бюджэту: зьніжэньне выдаткаў на рэканструкцыю і капрамонт, набыцьцё абсталяваньня (апроч мэдычнага), правядзеньне масавых мерапрыемстваў, аптымізацыя штатнай колькасьці бюджэтных устаноў фізкультуры і спорту, культуры, адукацыі, аховы здароўя.
Напярэдадні суду над Міхаілам Жамчужным, адным з заснавальнікаў праваабарончай арганізацыі «Пляцформа», віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік атрымаў ад яго чарговы ліст. Міхаіл паведамляе падрабязнасьці пра маючы адбыцца судовы працэс.
Калегія па грамадзянскіх справах Віцебскага абласнога суду аднавіла права жыхара Віцебску Аляксандра Антоненкі на свабоду выезду за межы краіны. Ранейшае рашэньне старшыні суду Кастрычніцкага раёну Яўгена Бурунова, згодна зь якім права на выезд Антоненка было абмежаванае, калегіяй прызнанае незаконным і скасаванае.
Фанатаў «Віцебску» перад гульнёй зь менскім «Дынама» пускалі на сэктар толькі па пашпартах. У многіх фанатаў «Дынама» пасьля праходу некалькіх «кардонаў» міліцыі ўсё адно патрабавалі здымаць абутак.
Больш за шэсьць месяцаў спатрэбілася Віцебскаму раённаму аддзелу Сьледчага камітэту, каб дасьледаваць косткавыя парэшткі, знойдзеныя паблізу вёсак Хайсы і Дракольле, і вынесьці рашэньне аб адмове ва ўзбуджэньні крымінальнай справы.
У Наваполацку працягваюць штрафаваць за вывешаны 19 траўня сьцяг. Усьлед за сябрам аргкамітэту БХД Дзьмітрыем Дзякавым, пакараным «па гарачых сьлядох» 20-цю базавымі велічынямі, праз 2 дні штраф у 10 базавых быў накладзены на студэнтку Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, якая пажадала застацца невядомай. Апошняя пастанова аб штрафе была вынесеная 26 траўня. Згодна зь ёй, 10 базавых велічынь у даход дзяржавы мусіць заплаціць Яўген Бялянка (на фота), гулец гандбольнага клюбу імя Лёвіна.