Як паведаміў вядомы ў Віцебску лекар Ігар Пастноў, удзельнік прэзыдэнцкай кампаніі 2010 году Сяргей Рыжоў, асуджаны на шэсьць з паловай гадоў зьняволеньня, аб'явіў галадоўку і ў пісьмовай форме адмовіўся ад ужываньня ежы ды гарбаты.
Актывіст партыі КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў ня змог пераканаць Віцебскі гарадзкі выканаўчы камітэт ўнесьці зьмяненьне ў рашэньне ад 10 ліпеня 2009 году № 881 «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску», якое, на думку апазыцыянэра, супярэчыць Пастанове Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2012 году № 207.
Палітыка ліставаньня з палітвязьнямі імкліва стала больш жорсткай, пра гэта паведаміла маці Ігара Аліневіча: “2 чэрвеня атрымала ад Ігара ліст, датаваны 21 траўня... Відавочна, што палітыка лістоў стала больш жорсткай. На 1 траўня ён атрымаў толькі адну паштоўку. Раней у гэты дзень ён атрымліваў нават больш паштовак, чымся на Дзень нараджэньня”.
На «Нафтане» не выплацілі дзьве квартальныя прэміі за выкананьне патрабаваньняў аховы працы – за апошні квартал 2014 году і першы квартал 2015-га. Работнікі ААТ у зьдзіўленьні, паколькі іх калегі па канцэрне – нафтаперапрацоўшчыкі з Мазырскага НПЗ грошы атрымалі.
29 траўня на возеры Бараноўскае каля вёскі Канавалава Віцебскага раёну Віцебскай і Гарадоцкай раённымі інспэкцыямі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя супольна з Гарадоцкай міжраённай інспэкцыяй аховы жывёльнага і расьліннага сьвету быў выяўлены факт гібелі рыбы.
Збор подпісаў за ўсталяваньне памятнай шыльды ў гонар вядомага на Глыбоччыне агранома Баляслава Лапыра распачалі грамадзкія актывісты гораду. Дзякуючы яму Глыбокае славіцца ўраджайнасьцю вішань, менавіта ён выводзіў розныя ўстойлівыя гатункі гэтай ягады і прывозіў іх з замежжа.
Вынікі пракурорскіх праверак сьведчаць пра тое, што сельгаспрадпрыемствам Віцебскай вобласьці не ўдаецца выкараніць безгаспадарчасьць. Пра гэта паведаміла старшы пракурор аддзелу па наглядзе за выкананьнем заканадаўства і законнасьцю прававых актаў пракуратуры Віцебскай вобласьці Вольга Грыцкевіч.
Аляксей Страхаў сам ініцыяваў зварот у СМІ з нагоды сытуацыі ў клюбе. Шматдосьведны Страх (як яго часта называюць былыя аднаклюбнікі) за сваю доўгую кар'еру пасьпеў пагуляць у многіх месцах – ад Хабараўска да Данецку, і нават абараняў колеры нацыянальнай зборнай Беларусі. Ураджэнец Харкава, непрызвычаены выкручвацца і крывадушнічаць, распавёў пра нерадасную сытуацыю ў ХК ХК «Віцебск», у якім Страхаў апынуўся пры канцы сваёй гульнявой кар'еры.
У газэце Віцебскага раёну «Жыццё Прыдзвіння» ў нумары за 19 траўня апублікаваны артыкул нейкай Н. Цірусавай пад загалоўкам «...Где гремели бои» («...Дзе грымелі баі»). Актывісты ініцыятывы «Хайсы» ўпэўненыя, што зьяўленьне гэтага матэрыялу – рэакцыя ўладаў раёну на шэраг публікацыяў у незалежных мэдыях, якія набылі вялікі розгалас, пра масавае пахаваньне людзей у лясным маciве.
Прадстаўнікі віцебскіх пракуратураў праігнаравалі заявы праваабаронцы Валера Місьнікава пра факты парушэньня дзейнага заканадаўства з боку шэрагу службовых асоб. Вартавыя правапарадку, спасылаючыся на закон аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, аб’явілі спадара Місьнікава неналежным заяўнікам і пакінулі яго скаргі без разгляду і пракурорскага рэагаваньня.