Жанна Ціханенка пражывае ў трохпакаёвай кватэры на праспэкце Ф. Скарыны, 38, у Полацку. Паводле яе слоў, пасьля нядаўняга рамонту пад'езду, зробленага па ініцыятыве мясцовага ЖКГ, камунальнікі выставілі ёй рахунак амаль у 2 мільёны рублёў. Уласьнікі «аднушак» павінны заплаціць мільён, «двушак» - амаль 1,5 мільёну рублёў.
Эканамічны суд Віцебскай вобласьці вынес рашэньне аб банкруцтве зь ліквідацыяй ААТ "Віцебскі вінаробны завод" (ААТ "ВіцВін"), паведаміў судзьдзя Анатоль Гурэеў.
У карпункт газэты «Рэспубліка» патэлефанавалі занепакоеныя вяскоўцы і паведамілі, што ў мікрараёне пасёлку Руба Віцебскай вобласьці няма чым дыхаць. На думку заяўнікаў, прадпрыемства па перапрацоўцы даляміту павялічыла выкіды пылу ў атмасфэру.
Урачыстасьць прайшла 20 чэрвеня ў двары дому-музэю пісьменьніка ў вёсцы Бычкі. Прысутнічалі на імпрэзе блізу паўтары сотні чалавек зь Віцебску, Менску, Полацку, Глыбокага, Гародні, Паставаў, Шаркоўшчыны і іншых гарадоў нашай краіны. Былі нават госьці з Украіны. Падчас сьвяткаваньня была ўручаная прэмія “За свабоду думкі”, якую сёлета атрымаў Ніл Гілевіч.
Спроба распаўсюду духоўнай літаратуры на вуліцах Віцебску завяршылася для пасьлядоўнікаў Міжнароднага таварыства сьвядомасьці Крышны затрыманьнем і некалькімі гадзінамі, праведзенымі ў міліцэйскім пастарунку. Непасрэдны ўдзел у затрыманьні вернікаў браў галоўны спэцыяліст аддзелу па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Віцебскага аблвыканкаму Сяргей Фадзеенкаў.
Каб дамагчыся ад уладаў абяцаньня зрабіць інфраструктуру для ўладальнікаў ровараў, прадстаўнікам віцебскай грамадзкасьці спатрэбілася амаль 4 гады. Цяпер засталося дачакацца, каб абяцаньні былі выкананыя. Але якраз у гэтым ёсьць вялікія сумненьні.
У цяперашні час зьяўляецца немэтазгодным ініцыяваньне пытаньня пра правядзеньне парлямэнцкіх слуханьняў па тэме «Вынікі правапрымяненьня Закону Рэспублікі Беларусь "Аб парадку і ўмовах накіраваньня грамадзян ў лячэбна-працоўныя прафілякторыі і ўмовах знаходжаньня ў іх"». Пра гэта паведаміў праваабаронцу Леаніду Сьвеціку старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па правох чалавека, нацыянальных стасунках і сродках масавай інфармацыі Андрэй Навумовіч.
Альжырская хакерская суполка “El Moujahidin” зрабіла дэфэйс афіцыйнага сайту Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа. Мяркуючы па кэшы пошукавай сыстэмы Google, узлом сайту адбыўся 9 чэрвеня не раней за 4:01:14 GMT і не пазьней за 16:01:57 GMT.
175 прадпрыемстваў Віцебшчыны не даюць рады з абавязкамі па заробках перад работнікамі. Сярод віцебскіх прадпрыемстваў, якія вінныя сваім работнікам грошы, фабрыкі «КІМ», «Знамя індустрыялізацыі», ДСК, ядвабны камбінат, тры ўправы будтрэсту №9, садавінагародніны камбінат і іншыя.