«Добраўпарадкаваньне дарогі у лесе немэтазгодна ў сувязі з правядзеньнем пошукавых работ», - такі адказ на зварот актывістаў аргкамітэту па стварэньні грамадзкай ініцыятывы “Хайсы” атрымаў Ян Дзяржаўцаў. Пад адказам стаіць подпіс старшыні Мазалаўскага сельскага выканаўчага камітэту Леаніда Дубіны.
Канстытуцыйны Суд краіны ў асобе начальніка сакратарыяту Аляксандра Каравая адмовіўся выказаць прававую пазыцыю суду наконт пытаньняў абмежаваньня і абароны права прыватнай уласнасьці. Пра гэта суд прасіў праваабаронца Леанід Сьвецік.
Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аршанскі райвыканкам не дазволіў зладзіць пікеты. Усяго партыйныя актывісты падавалі заяўкі на 6 пікетаў. Зь іх тры мусілі прайсьці 24 траўня ў вызначаных для такіх мерапрыемстваў месцах: каля кавярні "Аронія", у Парку Герояў і ў парку льнокамбінату. Яшчэ тры павінны былі прайсьці ў тых самых месцах 25 траўня.
Справу Міхаіла Жамчужнага будзе разглядаць Віцебскі абласны суд. Працэс будзе закрытым. Пра гэта паведамляе сайт прыватнай культурна-асьветніцкай установы «Платформ інавэйшан».
Актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Дзьмітры Дзякаў аштрафаваны на 20 базавых велічыняў (3,6 мільёну рублёў). 19 траўня прыблізна а 15:30 ён вывесіў у Наваполацку бел-чырвона-белы сьцяг з надпісам “БХД” на агароджу сквэру па вуліцы Маладзёжнай насупраць плошчы Будаўнікоў.
Расколіна зьявілася на адной з 16 чыгунных калёнаў, разьмешчаных вакол сярэдняй часткі піраміды помніку героям Айчыннай вайны 1812 году. Расколіна "ўпрыгожвае" калёну помніку ўжо больш за 10 дзён.
Эканамічны суд Віцебскай вобласьці вынес вызначэньне аб адкрыцьці конкурснага вядзеньня ў дачыненьні да віцебскага ААТ «КІМ» па справе аб яго банкруцтве. Па завяршэньні гэтай спэцыяльнай працэдуры будзе вызначаны далейшы лёс – санацыя або ліквідацыя – фабрыкі, якой ў 2016-м споўніцца 85 гадоў з дня заснаваньня.
Канфэрэнцыя «Душпастырства і сацыяльная дапамога зьняволеным у месцах пазбаўленьня волі», якая праходзіла на базе Віцебскай духоўнай сэмінарыі, сабрала праваслаўных і каталіцкіх герархаў зь Беларусі, Расеі, Украіны і Аўстрыі, а таксама праваахоўнікаў і навукоўцаў-пэнітэнцыярыстаў з вышэйшых навучальных устаноў.
Колькі слоў падзякі напярэдадні Дня Перамогі было сказана ў адрас вэтэранаў вайны, а разам з тым за гэтымі афіцыёзных і пампэзнымі фразамі неяк згубіліся лёсу дзяцей вайны, якія не атрымлівалі узнагарод, ня ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях, але нацярпеліся ніколькі ня менш за тых, хто ваяваў. А цяпер ціха і непрыкметна пакідаюць яны гэты сьвет.
7 мільярдаў рублёў выплацілі віцебскія энэргетыкі ўладальнікам дачных участкаў. Частка зямель пасьля будаўніцтва гідраэлектрастанцыі будзе затопленая. Аднак нядаўнія дасьледаваньні спэцыялістаў выявілі, што высокі ўзровень вады будзе пагражаць яшчэ 70 будынкам.