У Наваполацку «адкрылі» дзіцячы сад, які ў рэальнасьці не функцыянуе. На думку карыстальнікаў сацыяльных сетак, бацькоў маленькіх дзетак, якія літаральна засыпалі сваімі паведамленьнямі журналістаў, дзіцячы сад адкрыты не для наваполацкіх дзяцей, а асабіста для Натальлі Іванаўны Качанавай.
Чыгуначная станцыя Руміна, што пад Воршай, у сэзон дажджоў аказваецца фактычна адрэзанай ад сьвету. Так выйшла, што з аднаго боку пад'язны шлях праходзіць праз поле мясцовага фэрмэра, які пэрыядычна ўзорвае ўсю сваю зямлю. З другога – разьбітая транспартам каляіна.
У Гарадку распачаўся судовы працэс над сябрам партыі БНФ Леанідам Аўтуховым. Пачыналі судзіць актывіста паводле аднаго артыкулу, а потым перакваліфікавалі на іншы – з больш сур’ёзным пакараньнем.
Аляксандар Лукашэнка 2 красавіка падпісаў указы, якімі прызначыў новых кіраўнікоў УУС Менскага і Віцебскага аблвыканкамаў. Як паведамляе прэс-служба прэзыдэнта, генэрал-маёр міліцыі Віктар Сянько вызвалены ад пасады начальніка ўпраўленьня ўнутраных спраў Менскага аблвыканкаму і прызначаны начальнікам упраўленьня ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму. У сваю чаргу генэрал-маёр міліцыі Ігар Яўсееў вызвалены ад пасады начальніка ўпраўленьня ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму і прызначаны начальнікам упраўленьня ўнутраных спраў Менскага аблвыканкаму.
У красавіку ў Віцебску можа пачацца працэс над праваабаронцам, вынаходнікам Міхаілам Жамчужным, якога абвінавачваюць у спробе завалодаць дзяржаўнымі сакрэтамі. Працэс будзе закрыты, напісаў у лісьце на волю Міхаіл Жамчужны.
Чытачы charter97.org дасылаюць фота полацкіх помнікаў, якія знаходзяцца ў недагледжаным стане зь віны гарадзкіх уладаў. Гарадзкія ўлады не сьпяшаюцца іх рамантаваць. «Паглядзіце, вось як выглядае помнік нашаму Сімяёну Полацкаму. Нікому няма справы!» – піша чытач.
Упраўленьнем Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці расьсьледуецца справа ў дачыненьні да начальніка Віцебскай абласной інспэкцыі рэспубліканскай установы "Дзяржаўная хлебная інспэкцыя" на падставе артыкулу 430 КК (атрыманьне хабару).