Жыхарам Воршы, якія прасілі аднавіць абвяшчэньне прыпынкаў у аўтобусах на беларускай мове, кіраўніцтва аўтапарку даслала адказ. Сэнс адказу такі: «Беларускамоўныя абвесткі – ня наш клопат».
На полацкам вытворчым аб’яднаньні “Полацак-Шкловалакно” ствараецца адзіная прафсаюзная камісія для падпісаньня калектыўнай дамовы з адміністрацыяй. Чальцы суполкі Свабоднага прафсаюзу, якая дзейнічае на прадпрыемстве, ужо вызначыліся з асобай, якая будзе іх прадстаўляць у гэтай камісіі.
20 лістапада ў Воршы адбыўся паказ фільму «Шэсьць аргумэнтаў супраць сьмяротнага пакараньня», прэзэнтацыя кнігі «Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі» і дыскусія на тэму «Сьмяротнае пакараньне – гэта забойства».
Восеньскі прызыў ва Ўзброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь у самым разгары. Менавіта ўвосень прызываецца дзьве траціны беларускіх маладзёнаў, апошнія зь якіх 30 лістапада мусяць трапіць у вайсковыя часткі.
Аддзел міліцыі Віцебскага раёну пастанавіў адмовіць актывісту партыі КХП БНФ Яну Дзяржаўцаву ў распачынаньні крымінальнай справы па факце зьнікненьня пяці крыжоў, усталяваных у лесе паблізу вёскі Хайсы на меркаваным месцы расстрэлаў грамадзян падчас палітычных рэпрэсіяў у 30-х - 40-х гадох мінулага стагодзьдзя.
Эканамічны суд Віцебскай вобласьці прыцягнуў да адміністрацыйнай адказнасьці індывідуальнага прадпрымальніка, які прыняў 200 эўра у якасьці авансу за рамонт аўтамабіля. Якасьць паслуг прадпрымальніка не задаволіла кліента, і той зьвярнуўся з заявай у кантрольны орган.
Аднавіць на працы Аксану Мушкат і выплаціць ёй грашовую кампэнсацыю ў памеры больш за восем мільёнаў беларускіх рублёў – такое рашэньне вынес судзьдзя Глыбоцкага раённага суду Станіслаў Трапук у дачыненьні да Глыбоцкай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.
Віцебскі абласны суд пацьвердзіў рашэньне Полацкага суду, які раней адмовіўся разглядаць па сутнасьці пытаньне наконт дыскрымінацыі рабочых. 16 лістапада судовай калегіі хапіла дзесяці хвілін, каб адмовіць у задавальненьні скаргі былому рабочаму заводу «Полацак-Шкловалакно» Віктару Стукаву, які патрабаваў разгледзець у судзе факт дыскрымінацыі з-за яго ўдзелу ў свабодным прафсаюзе.
У Віцебскім абласным судзе 16 лістапада будзе разгледжаная скарга наконт пытаньня прызнаньня факту дыскрымінацыі ў працоўных адносінах. Раней суд Полацку адмовіўся прызнаваць факт дыскрымінацыі ў дачыненьні да былога рабочага ААТ «Полацак-Шкловалакно» Віктара Стукава за ўдзел у Свабодным прафсаюзе, на гэтае рашэньне і пададзеная скарга ў Віцебск.