Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным адзеньні нясуць дзяжурства на пешаходных пераходах Віцебску, паведаміў часова выконваючы абавязкі па пасадзе начальніка ўпраўленьня ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Самуль. “Такую форму працы практыкуем ў сувязі з пагаршэньнем становішча на дарогах. З пачатку году з удзелам пешаходаў у вобласьці адбылося каля 160 ДТЗ. Прыкладна ў палове выпадкаў вінаватымі аварыяў былі пешыя ўдзельнікі руху”, - сказаў Аляксандар Самуль.
Як адзначыў начальнік Віцебскай гарадзкой інспэкцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Валер Фандо, больш за ўсё парушэньняў прыродаахоўнага заканадаўства зьдзяйсьняецца восеньню і раньняй вясной. Толькі па двух артыкулах - 15.63 і 15.30 - Адміністрацыйнага кодэксу гарадзкія эколягі сёлета выявілі 474 парушэньні.
У Віцебску выбухнуў чарговы зямельны скандал. Сямнаццаць жыхароў гістарычнага цэнтру зьвярнуліся ў незалежныя СМІ па дапамогу і падтрымку, змагаючыся з захопам іх зямельных участкаў і нерухомай уласнасьці прыватным камэрцыйным забудоўшчыкам.
Загад пра гэта выдаў намесьнік дырэктара прадпрыемства па ідэалягічнай працы Сяргей Брыкун. Яго копію ў рэдакцыю charter97.org даслаў адзін з чытачоў. «Згодна з адношаньнем гарадзкога выканаўчага камітэту і распараджэньнем дырэктара заводу “Палімір” ААТ “Нафтан” А.В. Жэбіна, неабходна арганізаваць індывідуальную падпіску на першае паўгодзьдзе 2014 году ў адпаведнасьці з дадаткам, зьвярнуўшы асаблівую ўвагу на арганізацыю падпіскі сярод кіраўнікоў усіх узроўняў, уключаючы структурныя падразьдзяленьні», - гаворыцца ў загадзе.
Намесьніца старшыні суду Першамайскага раёну Віцебску судзьдзя Вольга Ільюшонак вынесла асобнае вызначэньне датычна першай намесьніцы кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёну Віцебску Таісіі Баглай (на фота) у сувязі з парушэньнем ёю дзеючага закону аб масавых мерапрыемствах. Прычынай, з-за якой суд пачаў разьбіральніцтва ў дачыненьні да высокапастаўленай чыноўніцы, стала скарга праваабаронцы Паўла Левінава.
Гэтая гісторыя распачалася ў сьнежні 2011 году. Многія жылі падрыхтоўкай да Калядаў і Новага году. І тое, што малады чалавек нападпітку трапіў у шпіталь, ні ў кога ня выклікала зьдзіўленьня. 27-гадовы Алег Цімафееў увечары ў нядзелю выйшаў сустрэцца зь сябрам. Выпілі. Але дадому вярнуўся толькі раніцай. Зьбіты. «Мянты пабілі», — патлумачыў бацькам. А ўначы яго забралі ў шпіталь і праапэравалі. У шпіталі ён і памёр.
На прахадной ААТ “Полацак-Шкловалакно” ў пятніцу 15 лістапада быў выстаўлены сьцяг Свабоднага прафсаюзу Беларускага. Прафсаюз распаўсюджваў сваё інфармацыйнае выданьне «Мнение профсоюза». Прафсаюзны інфармацыйны дакумэнт раздаваўся рабочым, якія ішлі на зьмену і са зьмены.
У Віцебскім дзяржаўным унівэрсытэце імя П. Машэрава навучаюцца 635 замежных грамадзян. Характэрна, што абсалютная большасьць - 500 чалавек - складаюць выхадцы Туркмэністану. Карэспандэнт выданьня «Витебские вести» пабываў у інтэрнаце №3 ВНУ, каб пабачыць, як жывуць выхадцы з сонечнага Туркмэністану.
У цяперашні час тэрміновая дапамога віцебскаму лекару Ігару Пастнову, які быў падвергнуты прымусоваму псыхіятрычнаму лячэньню, больш не патрэбная. «Аднак дыягназ “псыхапатычнае разладзьдзе асобы з маніяй перасьледу ўладаў” застаўся, і ён можа зноў падвергнуцца лячэньню, калі працягне гэтаксама адкрыта крытыкаваць улады», – гаворыцца ў чарговым паведамленьні арганізацыі Amnesty International («Міжнародная амністыя»).
У Беларусі 7 лістапада па-ранейшаму зьяўляецца сьвяточным выходным днём. Ідэолягі і вэтэраны кампартыі не забываюць яго адзначаць. Звычайныя грамадзяне яго практычна не заўважаюць, забываючыся пра яго існаваньне.