Актывісты БХД і Партыі БНФ затрыманыя ў Віцебску каля будынку суду Кастрычніцкага раёну, дзе праходзіў працэс над актывістамі Партыі БНФ Кастусём Смолікавым і Леанідам Аўтуховым.
Праваабаронца Раман Кісьляк (на фота) зьвярнуўся да начальніка Кастрычніцкага РАУС Віцебску з заявай аб аднаўленьні правоў затрыманых 22 сакавіка сябраў партыі БНФ Леаніда Аўтухова і Кастуся Смолікава.
У Віцебску затрыманыя сябры партыі БНФ — цяперашні старшыня абласной арганізацыі Леанід Аўтухоў і былы кіраўнік гэтай структуры Кастусь Смолікаў. У гандлёвым цэнтры «Эвіком» яны раздавалі ўлёткі з запрашэньнем на мітынг 25 сакавіка. Цяпер актывісты знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня, суд над імі адбудзецца 25 сакавіка.
У Віцебску ў мясцовым “Эўрапейскім доме” адбылася ўрачыстая вечарына, прымеркаваная да 170-годзьдзя з дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага і 95-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
Як мы паведамлялі раней, Камітэт па правох чалавека ААН прызнаў, што ўлады Беларусі парушылі грамадзянскія і палітычныя правы Антаніны Піванос. Аднак улады не сьпяшаюцца выконваць рашэньне аўтарытэтнага міжнароднага воргану. Каб усё-такі дамагчыся рэалізацыі гэтага рашэньня на практыцы, віцебская актывістка вымушаная была зьвярнуцца ў суд.
Віцебскія актывісты ўжо каторы раз спрабавалі выканаць рашэньне гарвыканкаму “Аб правядзеньні масавых мерапрыемствах у г. Віцебску”. Згодна зь ім, заяўнікі масавых акцыяў мусяць заключыць дамовы на абслугоўваньне з ЖКГ, паліклінікай і міліцыяй. Але гэтыя структуры адмаўляюцца супрацоўнічаць з апазыцыянерамі, і Кастрычніцкі райсуд пацьвердзіў: рашэньне гарвыканкаму дазваляе дзяржаўным структурам ухіляцца ад дамоваў.
Супрацоўнікі аховы Лукомальскай ДРЭС 5 сакавіка не пусьцілі старшыню пяршоўкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) Аляксея Габрыэля на тэрыторыю прадпрыемства. На думку прафсаюзнага лідэра, адміністрацыя спалохалася яго выступу на канфэрэнцыі працоўнага калектыву.
Хрысьціянскія дэмакраты Віцебшчыны плянуюць удзельнічаць у выбарах у мясцовыя саветы, якія маюць адбыцца ў 2014 годзе. Пра гэта «Віцебскай Вясьне» паведаміла абласная каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацьцяна Севярынец. Зрэшты, падкрэсьліла яна, пакуль яшчэ гэта не афіцыйная пазыцыя.
Віцебскі гарвыканкам адмовіў актывісту КХП-БНФ Яну Дзяржаўцаву ў дазволе на правядзеньне вулічнага шэсьця, прымеркаванага да 150-х угодкаў паўстаньня Кастуся Каліноўскага. Прычына забароны акцыі стандартная: адсутнасьць дамоваў, прадугледжаных рашэньнем гарвыканкаму № 881 «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску».