Доктар Ігар Пастноў, які супрацоўнічаў зь недзяржаўнымі мэдыямі і ня раз крытыкаваў мясцовыя ўлады на чале з губэрнатарам Аляксандрам Косінцам за занядбаны стан мэдыцыны ў рэгіёне і карупцыю, прымусова зьмешчаны ў закрытае аддзяленьне № 2 Віцебскага абласнога клінічнага цэнтру псыхіятрыі і наркалёгіі – менавіта ў гэтай установе ён працаваў. Каб зьмясьціць лекара ў вар’ятню, да яго прыйшлі на працоўнае месца і прад’явілі адпаведную пастанову пракурора.
12 жніўня каля 16-й дня Яўген Парчынскі вяртаўся дахаты і каля свайго пад’езду заўважыў “Фальксваген” цёмнага колеру. Зь яго выйшлі трое пасажыраў і прапанавалі актывісту “сесьці ў машыну, каб пагаварыць”. Ён адмовіўся, яго пацягнулі сілком, распачалася бойка…
З рознымі праблемамі новых жылых мікрараёнаў сутыкаюцца жыхары шматпавярховікаў: адсутнасьць месцаў на паркоўцы ці, прыкладам, адсутнасьць дзіцячых пляцовак. Але жыхары аднаго з двароў Віцебску стаміліся чакаць ад уладаў, пакуль з’явяцца грошы на абсталяваньне двара, а аб’ядналіся і самастойна ўзяліся за вырашэньне праблемы.
Віцебскі актывіст Андрэй Андрэеў распаўсюджваў улёткі з інфармацыяй пра «Народны рэфэрэндум». Пра яго затрыманьне паведаміла каардынатарка кампаніі “Гавары праўду” па Віцебскай вобласьці Лідзія Сагідуліна: за спадаром Андрэевым сачылі невядомыя з цывільнай машыны. Kалі ён увайшоў у адзін з пад'ездаў, праз пару хвілін увайшлі і яны, прапанавалі праехаць зь імі ў Кастрычніцкі РАУС Віцебску.
Сяргей Серабро і Алена Сьцяпанава ў адзін дзень атрымалі аднолькавыя лісты з загалоўкам “Ведай, куды язык можа давесьці”. Нехта, падпісаўшыся імем Яўген Мішакоў, крытыкуе інфармацыйную палітыку “Радыё Свабода” і “БелаПАН” і зьневажае незалежных журналістаў. Праўда, у тэксьце ліста імёны не называюцца, але намеры аўтара, які даслаў лісты на канкрэтныя адрасы, сумненьняў не выклікаюць.
Кітайскія кампаніі гатовыя ўдзельнічаць у інвэстпраекце па стварэньні «Сіліконавай даліны» ў Віцебску. Пра гэта заявіў першы намесьнік мэра Харбіну (КНР), пастаянны член камітэту Камуністычнай партыі Кітая гораду Харбін Не Юньлінь на сустрэчы са старшынём Віцебскага гарвыканкаму Віктарам Нікалайкіным.
4 жніўня спаўняецца два гады з таго моманту, як кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі апынуўся за кратамі. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі вядомага беларускага праваабаронцу вязьнем сумленьня і патрабуюць ад уладаў краіны яго неадкладнага вызваленьня. У другую гадавіну зьмяшчэньня Алеся Бяляцкага пад варту яго віцебскія калегі вырашылі зладзіць шэраг пікетаў.
Любоў Кавалёва і Тацьцяна Козяр – маці і сястра асуджанага да сьмяротнага пакараньня і расстралянага 15 сакавіка 2012 году Ўладзіслава Кавалёва, абіванавачанага ў тэракце ў мэтро ў Менску, зьвярнуліся ў суд Кастрычніцкага раёну сталіцы са скаргай на неправамерныя дзеяньні Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў, Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэту дзяржбясьпекі.
Напярэдадні 22-ай гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, „Дыялёг” вырашыў даведацца, якія мерапрыемствы на гэты дзень плянуе абласны кіраўнік партыі БНФ Леанід Аўтухоў.