Эканамічны суд Віцебскай вобласьці распачаў вытворчасьць па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасьці (банкруцтве) у дачыненьні да ДКУВП «Аршанскі завод зялезабэтонных вырабаў» і вызначыў ахоўны пэрыяд да 5 жніўня гэтага году, паведамілі ў прэс-службе суду.
За мінулы год у Чашніцкім раёне выявілі 9 злачынстваў карупцыйнага характару. Для параўнаньня, у пазамінулым годзе такіх злачынных дзеяньняў было зьдзейсьнена 8.
Міністэрства фінансаў апублікавала дадзеныя па даходах адкрытых акцыянэрных таварыстваў Віцебскай вобласьці. З 7 прадпрыемстваў у Лёзьненскім раёне, наконт якіх Мінфін даў інфармацыю, ніводнае не атрымала даходу за ўвесь 2015 год.
Вучняў абавязваюць прыйсьці на ўрачыстасьць, якая пройдзе ў Лядовай арэне Воршы ў дзень «Апошняга званка». Грошы за ўваход на мерапрыемства прымушаюць здаваць ужо цяпер.
Мясцовым фондам «Рэгіянальнае партнэрства» сумесна зь Мёрскім раённым выканаўчым камітэтам і Віцебскім абласным цэнтрам маркетынгу ў межах праграмы праекту ЭЗ/ПРААН вядзецца рэалізацыя ініцыятывы малога і сярэдняга бізнэсу з мэтай сацыяльнага і эканамічнага разьвіцьця рэгіёну.
У сувязі зь меркаванымі зьменамі ў пэнсійным заканадаўстве наш карэспандэнт папрасіў жыхароў Віцебшчыны выказаць сваё стаўленьне да тэмы, якая закранае кожнага, хто мае ў плянах рана ці позна стаць пэнсіянэрам.
Рабочых, ня згодных з такой пастановай, будуць звальняць. Пра гэта гаворыцца ў распараджэньні дырэктара ТАА «Полацкі малочны камбінат» Уладзімера Яцкевіча, якое 22 сакавіка было разасланае работнікам прадпрыемства.
Сэлекцыйна-гібрыдны цэнтар «Задняпроўскі» трывала знаходзіцца ў сьпісе прадпрыемстваў, дзе работнікам сур'ёзна затрымліваюць выплату заробкаў. Заработная плата на «Задняпроўскім» і гэтак невысокая – досыць распаўсюджаная ў разьліковых аркушах сьціплая сума ў 2 мільёны рублёў. Але ў цяжкі халодны сэзон людзі, якія працуюць на «Задняпроўскім», доўга чакаюць нават гэтых мізэрных грошай. Толькі ў сакавіку большасьць людзей, што працуюць на прадпрыемстве, атрымалі заробак за студзень.