Рабочыя ПУП «Элект» ў Воршы, якое належыць Беларускаму таварыству інвалідаў па зроку, зьвярнуліся зь лістом у сродкі масавай інфармацыі. Паводле ліста, на заводзе ўстаноўленыя новыя дзённыя нормы, якія немагчыма выканаць. Заробак пры гэтым застаўся ранейшым.
З 1 красавіка ў Віцебску мусіць застацца адзіны ЖРЭТ, які будзе функцыянаваць на базе Першамайскага ЖРЭТ і стане агульнагарадзкім. У сувязі з гэтым многія жыхары гораду страцяць працу.
Індывідуальныя прадпрымальнікі Віцебску гатовыя падтрымаць масавую акцыю пратэсту, якую рэспубліканская грамадзкая арганізацыя «Пэрспэктыва» зьбіраецца правесьці 14 сакавіка ў Менску каля будынку Міністэрства па падатках і зборах. Нягледзячы на прэсінг з боку ўлады, барацьба за скасаваньне ўказу №222 будзе працягнутая.
У гэтыя выходныя бальшыня прадпрымальнікаў Віцебску павярталася на свае працоўныя месцы. Перад 8– м сакавіка яны чакалі наплыву пакупнікоў і магчымасьці хоць неяк кампэнсаваць два месяцы вымушанага прастою.
Лягер, які быў пабудаваны тэлевізійным заводам «Віцязь», знаходзіцца недалёка ад старой Віцебскай трасы побач зь вёскай Паграбёнка Сеньненскага раёну. ААТ «Віцязь» у выніку складанага фінансавага становішча быў вымушаны адмовіцца ад яго ўтрыманьня.
У Беларусі працоўны дзень 7 сакавіка перанесьлі на суботу 5 сакавіка. Але не на ААТ «Паставымэбля». У рэдакцыю сайту charter97.org зьвярнуўся адзін з працаўнікоў гэтага прадпрыемства і распавёў, што кіраўніцтва на 5 сакавіка прызначыла суботнік. Гэта значыць, заробленыя ў гэты дзень грошы работнікі ня ўбачаць.
Фінансавая дзірка, у якую выцякаюць зарплаты некаторых беларускіх прадпрыемстваў, усё шырыцца з кожным днём. Асноўную масу такіх арганізацыяў складаюць, вядома ж, сельгаспрадпрыемствы. Пры гэтым, прааналізаваўшы інфармацыю Белстату, мы высьветлілі, што ў эпіцэнтры катастрофы знаходзіцца менавіта Віцебская вобласьць.
З розных месцаў Віцебскай вобласьці даходзяць весткі, што дзяржаўныя прадпрыемствы сельскай гаспадаркі моцна затрымліваюць выплату заробкаў. На двары канец лютага, а многія гаспадаркі не разьлічыліся з работнікамі яшчэ за лістапад. Самі заробкі моцна ўпалі, іх часткова выдаюць прадуктамі або чэкамі на набыцьцё тавараў у сетцы Белкаапсаюзу.
Такое меркаваньне выказалі старшыня пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаньнях Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Васіленка і намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў у адказ на прапанову праваабаронцы Леаніда Сьвеціка.