Міністэрства фінансаў апублікавала дадзеныя па даходах адкрытых акцыянэрных таварыстваў Віцебскай вобласьці. З 7 прадпрыемстваў у Лёзьненскім раёне, наконт якіх Мінфін даў інфармацыю, ніводнае не атрымала даходу за ўвесь 2015 год.
Найгоршая сытуацыя склалася на прадпрыемстве «Бярсеева», у 2015 годзе акцыянэрнае таварыства зарабіла мінус 35 905 мільёнаў рублёў.
Акцыянэрнае таварыства «Рубежніца» (цэнтар гаспадаркі ў вёсцы Веляшковічы) зарабіла мінус 31 292 мільёну, Лёзьненскі райаграсэрвіс сышоў у мінус на 12 546 мільёнаў, «Данукалава-Агра» – мінус 6 937 мільёнаў, «Малькова» – мінус 3 082 мільёны і акцыянэрнае таварыства «Новая Дубрава-Агра» зарабіла мінус 3 050 мільёнаў.
На гэтым фоне лепш за ўсіх выглядае Лёзьненскі льнозавод, які цягам 2015 году не зарабіў ніводнага мільёну, але і ў мінус не сышоў – чысты прыбытак склаў 0 рублёў.
Паводле orsha.eu