Пра гэта напісаў чытач charter97.org, супрацоўнік УП «Віцебскаблгаз» ПУ «Віцебскгаз». Ён распавядае пра тое, што на прадпрыемстве распачалася «аптымізацыя кадраў», што можа азначаць скарачэньне на 25% штату.
Эканамічны суд Віцебскай вобласьці 3 сакавіка распачаў вытворчасьць па справе аб банкруцтве адкрытага акцыянэрнага таварыства «Пліскі льнозавод», паведамляе партал сыстэмы судоў агульнай юрысдыкцыі Беларусі.
Эканамічны суд Віцебскай вобласьці прызнаў банкрутам ААТ «Віцебскі вінаробны завод» (ААТ «ВітВін») і распачаў у дачыненьні да прадпрыемства конкурсную вытворчасьць, паведаміў судзьдзя Анатоль Гурэеў.
У гандлёвым цэнтры «Эвіком» у Віцебску прайшоў сход прадпрымальнікаў. Некаторыя адмыслова прыйшлі на сустрэчу, бо зь 1 сакавіка так і не пачалі працаваць. Паводле Ірыны Яскевіч, удзельніцы аргкамітэту па стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам», аднавілі працу каля паловы гандляроў.
Прадпрыемства «Віцебскэнэрга» прымушае рабочых частку часу працаваць без аплаты працы. Пры прыёме-перадачы зьмены рабочых, якія працуюць на абсталяваньні зь няспынным рэжымам, абавязваюць 20-30 хвілін прымаць зьмену ў асабісты час.
Агульная сума завышэньня кошту жытла, якое прыватызуецца, у Віцебскай вобласьці ў 2013-2014 гадох, паводле дадзеных вынікаў пракурорскіх праверак, склала больш за Br1,2 млрд. Гэтыя лічбы былі агучаныя на сумеснай калегіі пракуратуры і Камітэту дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласьці на тэму выкананьня патрабаваньняў заканадаўства пры прыватызацыі жылых памяшканьняў.
Налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Віцебскай вобласьці ў першым месяцы году склала 5 316 850 і за месяц зьнізілася амаль на 550 000 рублёў. Сярэдні заробак па краіне таксама паменшылася.
«Марко» можа ня выканаць забавязаньняў, ускладзеных на кампанію ўказам прэзыдэнта - стварэньне абутковага голдынгу да 2016 году знаходзіцца пад пагрозаю. Далучэньне стратных прадпрыемстваў да пасьпяховых, і стварэньне такім спосабам буйных голдынгаў было гітом прамысловай палітыкі мінулага ўраду Міхаіла Мясьніковіча. Не абмінула чара гэтая і лідэра абутковай прамысловасьці кампанію «Марко».
17 лютага, у той самы дзень, калі эканамічны суд прызначыў на Віцебскае ААТ «КІМ» часовага ўпраўляючага, каля 30 работнікаў вязальнага цэху падалі калектыўную скаргу ў пракуратуру. Кімаўцы скардзяцца ў гарадзкую пракуратуру на тое, што ім яшчэ не выплачаная заработная плата за лістапад і сьнежань 2014 году.
За 2014 год стратнымі былі 168 арганізацыяў, або 16,2% ад агульнай колькасьці арганізацыяў, якія ўлічваюцца ў бягучым парадку (за 2013 год - 142 арганізацыі, або 13,7%). Сума чыстай страты стратных арганізацыяў за 2014 склала 1488,5 млрд. рублёў, або на 12,2% больш, чымся за 2013 год, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Віцебскай вобласьці.