У параўнаньні з пачаткам 2014 году запасы гатовай прадукцыі на складах вытворцаў Віцебскай вобласьці павялічыліся. Удзельная вага запасаў прадукцыі ў рэгіёне паводле стану на 1 сьнежня 2014 году склала 45,1% у сярэднямесячным аб'ёме вытворчасьці ў фактычных цэнах. Гэта ніжэй за агульнарэспубліканскі паказчык, які на сёньняшні дзень складае 78,8%.
Скончыўся 2014-ты год і распачаўся 2015-ты. Старшыня арганізацыйнай групы беларускага прафсаюзу «Разам», сябра АГП Ірына Яскевіч ласкава пагадзілася падвесьці вынікі году, які адышоў, і ацаніць магчымасьці разьвіцьця малога бізнэсу Беларусі ў Новым годзе.
Блышыны кірмаш, які ў Віцебску утварыўся насупраць Полацкага рынку каля дому №12 на рагу вуліц Цітова і Лякаматыўнай, зачышчаны і пустуе. У нядзелю, 21 сьнежня, на ўскрайку звычайнай пляцоўкі таўкучкі заставаліся толькі з паўтара дзясятка самых трывалых бабуль. Яны прадавалі зь зямлі салёныя агуркі і квашаную капусту. Таксама за шапікам ля прыпынку хавалася пара прадавачак шчанюкоў і кацянят.
Як паведамляе Генэральная пракуратура Беларусі, органамі пракуратуры Віцебскай вобласьці выяўленыя парушэньні заканадаўства ў дзейнасьці прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу ў пэрыяд уборачнай кампаніі. Вынікі наглядных праверак сьведчаць пра тое, што кіраўнікамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў не прымаліся вычарпальныя меры па забесьпячэньні захаванасьці ўласнасьці, спыненьні безгаспадарчасьці, выкананьні правілаў аховы працы і працоўнай дысцыпліны.
З 1 студзеня 2015 году работнiкам, якiя працуюць у шкодных і небясьпечных умовах на ААТ «Нафтан», малако будзе выдавацца толькі ў дзень працы. Таксама нельга будзе выносіць малако за межы прадпрыемства.
Пэнсіянэр Іван Кавальчук зь вёскі Аўтушкова Віцебскага раёну паведаміў, што яго зьбіраюцца пазбавіць цяпла, нягледзячы на набліжэньне зімы. Паводле слоў Івана Адамавіча, пры канцы кастрычніка ён атрымаў ліст за подпісам першага намесьніка Віцебскага райвыканкаму Пятра Каранковіча. У дакумэнце гаварылася: «Пры ўсталёўцы пелетнага катла ў лістападзе 2014 году ваш дом будзе адключаны ад цэнтральнага ацяпленьня».
Тыя, хто маюць зьберажэньні ў замежнай валюце і цяпер могуць па выгадным курсе абмяняць яе на большую колькасьць расейскіх рублёў — едуць на закупы ў Расею. Так можна таньней набыць аўто ці бытавую тэхніку расейскай вытворчасьці. А для кагосьці зь віцяблянаў падзеньне курсу расейскіх грошай стала крахам невялікага, але ўсё ж выратавальнага бізнэсу — гандлю «зь зямлі» беларускімі прадуктамі.
Савет Міністраў Беларусі прыняў рашэньне да 31 сьнежня 2014 году бязвыплатна набыць у дзяржаўную ўласнасьць Бешанковіцкі і Гарадоцкі лясгасы, якія зьяўляюцца цяпер філіяламі ААТ «Віцебскдрэў». Лясгасы будуць перададзеныя дзяржаве як маёмасныя комплексы, балянсавы кошт на 1 траўня 2014 году Бешанковіцкага і Гарадоцкага лясгасаў складаў 19,144 і 19,19 мільярдаў рублёў адпаведна.
Кіраўніцтва Полацкага лякаматыўнага дэпо намінальна павысіла аклад і адначасова з гэтым урэзала прэмію. У выніку рабочыя сталі атрымліваць яшчэ менш, чымся раней. Пра гэта паведаміў рэдакцыі charter97.org чытач.