Не зважаючы на тое, што чатыры чалавекі ўжо пажадалі збудаваць свае дамы на вуліцы імя Рыгора Барадуліна, пакуль вам, бадай, не пашчасьціць адшукаць хоць нейкія яе прыкметы, бо існуе яна толькі на паперы. Да таго ж ніводзін з апытаных мясцовых жыхароў так і ня здолеў больш-менш дакладна акрэсьліць межы будучай прыватнай катэджнай забудовы Арэхава, дзе яна і мусіць матэрыялізавацца.
4 красавіка ў памяшканьні арт-базы "Vitebsk4Me" адбылася сустрэча з кандыдатам гістарычных навук Анатолем Трахімчыкам, аўтарам кнігі «1939 год і Беларусь: забытая вайна», якая выйшла з друку летась, якраз у сумны 75-гадовы юбілей пачатку Другой сусьветнай вайны.
Чытачы charter97.org дасылаюць фота полацкіх помнікаў, якія знаходзяцца ў недагледжаным стане зь віны гарадзкіх уладаў. Гарадзкія ўлады не сьпяшаюцца іх рамантаваць. «Паглядзіце, вось як выглядае помнік нашаму Сімяёну Полацкаму. Нікому няма справы!» – піша чытач.
Павысіць узровень веданьня роднай мовы прапануе ўсім ахвотным Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт, дзе з 1 красавіка адкрыліся адмысловыя навучальныя курсы «Дзелавая беларуская мова».
Сьвяткаваньне пачалося з прэзэнтацыі кнігі вершаў «Шурпатая дарога» Віктара Сікоры, сына слыннага садавода Івана Сікоры з Малых Алашкаў. Гэтую кнігу вершаў, менавіта да Дня Волі, саматужна, у колькасьці 25 асобнікаў, цягам ночы, выдрукаваў на прынтары і сшыў Зьміцер Лупач.
У хуткім часе спаўняецца год, як у Віцебску распачалі працу бясплатныя публічныя курсы «Мова нанова». Першы ўводны занятак правялі тады стваральнікі менскіх курсаў – журналіст Глеб Лабадзенка і філёляг Алеся Літвіноўская. Цяпер жа гэтай справай у горадзе займаюцца карэнны віцьбіч Сяргей Маркаў і журналістка Тацьцяна Дубоўская.
2 Сакавіка споўніўся год са сьмерці Рыгора Барадуліна, апошняга паэта нашай краіны, які меў статус народнага. Рок, «ненарматыўная» лексіка і тарашкевіца, якія гучалі ў пачатку вясны ў віцебскім цэнтры народных рамёстваў «Задзьвіньне», не пакінулі абыякавым нікога.
Сустрэча прайшла пры цалкам запоўненай залі. Паэты прэзэнтавалі літаратурны часопіс "Верасень", а таксама свае апошнія выданьні, падзяліліся новымі творчымі дасягненьнямі, прачыталі і старыя папулярныя вершы і песьні.
У першы вясновы дзень у арт-прасторы Vitebsk4Me беларускі філёляг і філёзаф, а па-сутнасьці асьветнік, Валер Булгакаў прэзэнтаваў пасьмяротную манаграфію Віктара Цемушава «На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага».