У Віцебскай абласной бібліятэцы 6 верасьня прайшла творчая сустрэча “Жыцьцё – вечны ўзьлёт” зь легендарнай лётчыцай-выпрабавальніцай і жонкай чацьвёртага савецкага касманаўта Марынай Паповіч.
Урачыстае адкрыцьцё фэстывалю адбудзецца ў мінскім катэдральным касьцёле, а ўжо 10 верасьня ўдзельнікі кінафэсту пераедуць на Глыбоччыну. Сёлета ў межах фэстывалю пакажуць 44 стужкі.
У Глыбокім на Плошчы 17 верасьня адкрылі алею славутых беларусаў – нараджэнцаў Глыбоччыны. Урачыстае адкрыцьцё адбылося падчас сьвяткаваньня Дня беларускага пісьменства і друку 2 верасьня.
Беларускі паэт, журналіст і блогер Глеб Лабадзенка 26 жніўня расказаў віцяблянам, чаму ня трэба разводзіць соплі па нібыта паміраючай беларускай культуры і як зрабіць карысным для культуры звычайны блог. Сустрэча з блогерам адбылася ў культурна-гістарычным комплексе “Залатое кальцо “Дзьвіна”.
Нагрудны знак “За садзейнічаньне” ўручыў праваслаўнаму іерарху начальнік УУС Віцебскага аблвыканкаму Ігар Яўсееў падчас урачыстасьцяў, прысьвечаных 94-й гадавіне стварэньня віцебскай губернскай міліцыі. Гэткім чынам архіепіскапа ўганаравалі “за шчыльнае ўзаемадзеяньне з праваахоўнымі ворганамі…”
Да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі сумеснага паседжаньня экспертна-каардынацыйнага савету Лепельскага райвыканкаму і кіраўніцтва грамадзкага аб’яднаньня “Адпачынак у вёсцы”. Менавіта вобраз Цмока, які, паводле класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, жыве на Лепельскім возеры, мусіць прыцягнуць у рэгіён масы турыстаў.
Парусная рэгата пройдзе ў межах фестывалю “Меч Брачыслава”, які адбудзецца ў Браславе на Замкавай гары 18-19 жніўня. Паводле папярэдняй інфармацыі, удзел у рэгаце возьмуць шэсьць каманд.
Малады музыка зь Віцебску Аляксандар Галузій выпусьціў нядаўна шыкоўны альбом элетроннай экспэрыментальнай музыкі “Shelter”, пра які напісалі ці ня ўсе музычныя выданьні Беларусі. Заўважылі музыканта і за межамі краіны. Аляксандар кіруе праектам That Sky. І гэта ўжо ня першы ягоны рэліз.
У пятніцу, 6 ліпеня, пачаліся земляныя работы на перакрыжаваньні вуліц Азёрнай і Леніна ў Глыбокім. Спрабуючы пашырыць вуліцу Азёрную, коўш "Амкадора" вывернуў з адкосу чалавечыя парэшткі. Некаторыя зь іх былі сабраныя работнікамі ЖКГ, але пасьля працоўнага дня ўскраек вуліцы выглядаў красамоўна(гл.фота). На ўсім працягу зрэзанага адкосу праз кожныя 1,5-2 метры - фрагменты чалавечых шкілетаў. Старажытныя могілкі, пра існаваньне якіх не памятаюць нават старажылы, нагадалі аб сабе.