Урачыстасьць прайшла 20 чэрвеня ў двары дому-музэю пісьменьніка ў вёсцы Бычкі. Прысутнічалі на імпрэзе блізу паўтары сотні чалавек зь Віцебску, Менску, Полацку, Глыбокага, Гародні, Паставаў, Шаркоўшчыны і іншых гарадоў нашай краіны. Былі нават госьці з Украіны. Падчас сьвяткаваньня была ўручаная прэмія “За свабоду думкі”, якую сёлета атрымаў Ніл Гілевіч.
У Наваполацку прайшла сустрэча сяброў і прыхільнікаў «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі». Падчас сустрэчы сустаршыня аргкамітэту БХД Павал Севярынец прэзэнтаваў кнігу «Беларуская глыбіня». Удзел у сустрэчы ўзялі каля 20 чалавек.
Ня ведаю як дзе, а ў нас Тройца яшчэ з савецкіх часоў была найгалоўнейшым сьвятам, калі паміналі дзядоў. На прыбраных загадзя могілках зьбіраліся сваякі, якія прыяжджалі ў гэты дзень з усяго сьвету. Сёлетняе сьвята нічым ня розьнілася ад ранейшых: вясковыя клады, упрыгожаныя кветкамі, на нейкі час запоўніліся людзьмі ды іхнімі гаманкімі галасамі.
Уначы на тэрыторыі экспазыцыйнага сэктару “Паазер'е” Беларускага дзяржаўнага музэю народнай архітэктуры і побыту згарэла адрына зь вёскі Лявонавічы Пастаўскага раёну, унікальны помнік традыцыйнага гаспадарчага дойлідства.
Кіраўнікі прадпрыемстваў раёну атрымалі ліст за подпісам старшыні Полацкага раённага выканаўчага камітэту Мікалая Шаўчука. У лісьце зьмяшчаецца прапанова заахвоціць работнікаў квіткамі на канцэрты фэстывалю і даць адпаведную справаздачу.
Расколіна зьявілася на адной з 16 чыгунных калёнаў, разьмешчаных вакол сярэдняй часткі піраміды помніку героям Айчыннай вайны 1812 году. Расколіна "ўпрыгожвае" калёну помніку ўжо больш за 10 дзён.
Пасьля таго, як Бэрлін у 1997 годзе ўпершыню правёў «Ноч музэяў», гэтая эпідэмія пачала хутка распаўсюджвацца па сьвеце. Ня першы год пануе яна і ў Віцебску. Сёлета пад яе прывабу трапіў і я.
У гутарцы з карэспандэнтам «Віцебскай вясны» колішні старшыня клюбу аматараў даўніны «Узгор’е», былы навуковы супрацоўнік Віцебскага абласнога краязнаўчага музэю, археоляг Ігар Цішкін падзяліўся сваімі развагамі наконт стаўленьня дзяржавы і грамадзтва да гістарычнай спадчыны, а таксама зьменаў, што адбыліся за апошнія 20 гадоў.
Мінула блізу 5 гадоў, як у вёсцы Рамні Гарадоцкага раёну быў усталяваны і асьвечаны крыж у гонар барацьбітоў Вяліскага паўстаньня супраць Саветаў 1918-га году. Ініцыятарам усталяваньня мэталёвага крыжа зьяўляўся сябра партыі БНФ Леанід Аўтухоў.
Вядомы ўкраінскі гурт «Акіян Эльзы» дае канцэрт у Віцебску. Але, як сьведчаць гледачы, сьвята было сапсаванае ахоўнікамі. Яны не прапускаюць у залю гледачоў са стужкамі колераў украінскага сьцягу.