2 Сакавіка споўніўся год са сьмерці Рыгора Барадуліна, апошняга паэта нашай краіны, які меў статус народнага. Рок, «ненарматыўная» лексіка і тарашкевіца, якія гучалі ў пачатку вясны ў віцебскім цэнтры народных рамёстваў «Задзьвіньне», не пакінулі абыякавым нікога.
1 сакавіка на курсах «Мова-нанова» прайшлі заняткі, прысьвечаныя вялікаму паэту сучаснасьці. Нямала цёплых слоў было сказана вядоўцамі і слухачамі ў адрас «дзядзькі Рыгора», які пакінуў пасьля сябе вялікую творчую спадчыну.
Так, з малых гадоў ён зьбіраў цікавыя словы і ўстойлівыя выразы, прыказкі і прымаўкі роднай Вушаччыны, выпусьціўшы ўжо пры канцы свайго жыцьця «Вушацкі словазбор». Дарэчы, у гэтым зборніку народнай мудрасьці Рыгор Барадулін зьмясьціў і ненарматыўную лексіку! А таксама рэцэпты простых беларускіх страваў, такіх як «бульба ў панчошках». Уладзімер Някляеў высока ацаніў працу свайго сучасьніка, заўважыўшы, што Барадулін быў адзіным беларускім паэтам, які існаваў толькі ў беларускай мове.
Прэзэнтацыя слоўніка Некрашэвіча
Сам жа Рыгор Барадулін у сваіх апошніх інтэрвію прызнаваўся, што стараецца быць натуральным ў паэзіі. І гэтая натуральнасьць саслужыла яму неблагую службу: ягоны зборнік «Ксты» быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію.
Вершы Барадуліна слухачы курсаў беларускай мовы з задавальненьнем чыталі ўслых. І самі напісалі невялікія паэмы, прысьвечаныя ўлюбёнаму паэту. Таксама на курсах прайшла прэзэнтацыя слоўніку Сьцяпана Некрашэвіча «Расійска-беларускі слоўнік», напісаная тарашкевіцай.
Гурт Re1ikt
А скончыліся заняткі выступам гурту «Re1ikt» са Сьветлагорску, якая з 1999 году карыстаецца посьпехам сярод беларусаў, якія шануюць стыль гранж, рок, фольк-мэтал. Цяпер хлопцы рыхтуюцца да выпуску новага альбому, прысьвечанага звычайным беларусам, якім сёньня даводзіцца нялёгка. У цяперашні крызыс такая тэма будзе вельмі дарэчы.
Паводле vkurier.by