23 чэрвеня судзьдзя Зузанна Плакса пастанавіла, што кантракт з былым работнікам ААТ «Полацак-Шкловалакно» не працягнулі законна – на падставе ўказаў Лукашэнкі. Патрабаваньні працоўнага заканадаўства суд палічыў другараднымі.
Філіялу "Аўтобусны парк №1 г. Віцебску" ААТ "Віцебскаблаўтатранс" і УКТП "Віцебскае трамвайна-тралейбуснае ўпраўленьне" дадзеныя ўказаньні надаць адмысловую ўвагу выкананьню патрабаваньняў ПДР пры выпуску рухомага саставу на лінію. Пра гэта гаворыцца ў адказе начальніка аддзелу жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага гарвыканкаму Сяргея Саглаева на зварот каардынатара аргкамітэту партыі БХД Тацяны Севярынец.
18 чэрвеня ў Воршы былі затрыманыя лідэры прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў і Алесь Абрамовіч, якія праводзілі збор подпісаў на мясцовым рынку за скасаваньне прэзыдэнцкага ўказу 222. Як паведаміў Алесь Макаеў, на рынку мелася адбыцца сустрэча з прадпрымальнікамі.
Дэмакратычныя сілы Беларусі прынялі заяву ў абарону Аляксея Мілюкова-Жалнова, сына вядомага незалежнага блогера, які адбывае пакараньне на “хіміі” ў Наваполацку і якому ўлады інкрымінуюць парушэньне рэжыму адбываньня пакараньня, праз што могуць на 3 гады пазбавіць яго волі.
Адміністрацыя Полацкага гісторыка-культурнага музэю-запаведніку адмаўляецца працягваць кантракт з актывісткай руху «За свабоду» Вольгай Дамаскінай. Яна заявіла кіраўніцтву пра сваё жаданьне балятавацца у парлямэнт і лічыць звальненьне палітычна матываваным.
Ухіліста з Наваполацку выявілі на перадпалётным надглядзе ў Нацыянальным аэрапорце Менск, паведаміў супрацоўнік прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксандар Марчанка.
Днём 18 чэрвеня ў Віцебску на плошчы Перамогі актывісты байкерскага руху дэманстравалі жыхарам «паўночнай сталіцы» сябе і сваю тэхніку. Гэтая акцыя была ініцыяваная віцебскімі матацыклістамі ў межах зьлёту байкераў, які праходзіў у адным з санаторыяў пад Віцебскам.