Філіялу "Аўтобусны парк №1 г. Віцебску" ААТ "Віцебскаблаўтатранс" і УКТП "Віцебскае трамвайна-тралейбуснае ўпраўленьне" дадзеныя ўказаньні надаць адмысловую ўвагу выкананьню патрабаваньняў ПДР пры выпуску рухомага саставу на лінію. Пра гэта гаворыцца ў адказе начальніка аддзелу жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага гарвыканкаму Сяргея Саглаева на зварот каардынатара аргкамітэту партыі БХД Тацяны Севярынец.
У прыватнасьці, гэта тычыцца п. 37 дадатку да ПДР, паводле якога на шыбах і аконных праёмах транспартнага сродку не павінны ўсталёўвацца не прадугледжаныя яго канструкцыяй дадатковыя прадметы.
Тацяна Севярынец даслала зварот у Віцебскі гарвыканкам з патрабаваньнем навесьці ў грамадзкім транспарце ідэалагічны парадак. Ёй не раз даводзілася патрабаваць у кіроўцаў грамадзкага транспарту, каб здымалі савецкія і расейскія сьцяжкі, якія прымацоўваюцца перад лабавым шклом. “Дэманстрацыя палітычных поглядаў у грамадзкім транспарце непрымальная, тым больш у сёньняшніх умовах ціхай анэксіі Расеяй Беларусі”, – адзначыла яна.
bchd.info