Разглядаючы касацыйную скаргу, судзьдзі калегіі па грамадзянскіх справах Віцебскага абласнога суду адмовіліся даць жыхарцы Віцебску, ураджэнцы Ўкраіны і ўкраінцы па нацыянальнасьці Антаніне Піванос магчымасьць скарыстацца перакладчыкам.
14 чэрвеня ў арт-прасторы «Vzar» адкрыўся плякатны варыянт перасоўнай выставы «Жыць ці пісаць. Апавяданьні Варлама Шаламава». У імпрэзе ўзяў удзел кіраўнік праекту, дацэнт факультэту сацыяльнай псыхалёгіі Маскоўскага дзяржаўнага псыхоляга-пэдагагічнага ўнівэрсытэту, кандыдат філязофскіх навук Сяргей Салаўёў.
Да 2030 году Браслаўскі раён павінен стаць першым кліматычна нэўтральным муніцыпалітэтам у Беларусі, паведаміў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску 6 чэрвеня кіраўнік праекту Дзьмітры Буронкін.
Камітэт Дзяржкантролю заняўся праверкай прадпрыемства пасьля сыгналу на простую лінію ў лютым гэтага году. Сыгнал паведаміў пра значную затрымку заробкаў на прадпрыемстве.
Віцяблянін Андрэй Кешанюк перакананы: супраць гэтага помніка гатовыя пратэставаць многія, і землякам трэба даць магчымасьць праявіць сваю пазыцыю. Заклік падпісацца супраць помніка Аляксандру Неўскаму, які хочуць усталяваць у гістарычным цэнтры Віцебску, спадар Андрэй разьмясьціў у Фэйсбуку на старонцы «Віцебск - вольны горад! Гарадзкое самакіраваньне!»
Ганна Шарэйка - сэнатар і гендырэктар віцебскага прадпрыемства «Ганна», амаль два гады знаходзілася пад вартай. У пятніцу яе вызвалілі ў зали Вярхоўнага суду, з кіраўніка зьнялі судзімасьць, і 13 чэрвеня яна вярнулася на працу.
Набыў моц прысуд забойцу, які застрэліў егера на вачох у жонкі і сына. Трагедыя адбылася летам 2015 году ў аграгарадку Цьвеціна Мёрскага раёну. Жывёлагадовец Сяргей Чэрап прыйшоў дадому да Івана Саковіча, папрасіў выйсьці яго жонку і са словамі «усіх перастраляю» зарадзіў дубальтоўку. Калі гаспадар з сынам выбеглі на ганак, п'яны госьць крыкнуў: "Вось ты-то мне і патрэбен!» - і ва ўпор застрэліў егера.
4 чэрвеня ў «Эўрапейскім клюбе» актывісты шэрагу дэмакратычных партыяў і арганізацыяў, занепакоеныя актывізацыяй прадстаўнікоў «рускага сьвету» ў Віцебскім рэгіёне, разважалі над маштабамі іхнага ўплыву на грамадзтва і абмяркоўвалі магчымыя шляхі супрацьдзеяньня гэтай пагрозе.
Хатні гвалт – зьява ў наш час, на жаль, нярэдкая. І часьцяком зь ім сутыкаецца жаночая частка насельніцтва. Чаму мужчынская палова лічыць, што ім дазволеныя якія-небудзь вольнасьці ў дачыненьні да блізкіх людзей – адным ім, напэўна, і вядома, але плаціць за гэта давядзецца паводле закону. Менавіта так, паводле закону, заплаціць за свае дзеяньні грамадзянін П.