Яўген Васьковіч, які адбывае тэрмін пакараньня ў магілёўскай калёніі, мае праблемы са здароўем. "Падтрымаць палітвязьня – гэта наш абавязак", - гаворыць інцыятарка збору сродкаў, віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацьцяна Севярынец.
Кіраўнік рок-клюбу «Doors» Аляксандар Мухін адстаяў свае правы ў Віцебскім абласным судзе. Яму ўдалося канчаткова давесьці, што летась яго незаконна затрымалі і зьмясьцілі на прымусовае псіхіятрычнае лекаваньне.
Скандальна вядомы віцебскі палітык Сяргей Рыжоў, які спрабаваў стаць кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 годзe, але не набраў патрэбнай колькасьці подпісаў выбаршчыкаў, зьмешчаны ў СІЗА паводле абвінавачаньня ў хуліганстве сэксуальнага характару ў дачыненьні да мужчыны бяз пэўнага месца жыхарства, паведамляе by24.org.
Полацкія службы ачысткі вуліц пасыпаюць тратуары для пешаходаў хімікатамі, прызначанымі для апрацоўкі аўтамабільных дарог. Але гэта не ратуе ад галалёду, што прыводзіць да траўмаў грамадзян, часам са сьмяротным зыходам.
Невядомыя разьмясьцілі ў сацыяльных сетках абразьлівыя ды ілжывыя допісы пра прыхільнікаў стварэньня партыі БХД і іншых актывістаў. Інфармацыю пра допісы разаслалі як іхным асабістым знаёмым, так і аднадумцам зь ліку дэмакратычнай апазыцыі ды незалежным журналістам.
Пра гатоўнасьць стаць кіраўніком ініцыятыўнай групы па вылучэньні Сяргея Рыжова абвясьціў віцебскі «лекар-праўдаруб» Ігар Пастноў. Сваё бачаньне будучай выбарчай кампаніі з удзелам Сяргея Рыжова ён апісвае ў разьмешчаным у інтэрнэце «адкрытым лісьце да першых асобаў дзяржавы і дэпутацкага корпусу».
Прызнаўшы фотасесію на фоне гарадскога графіці несанкцыянаваным пікетаваньнем, суд Чыгуначнага раёна Віцебска аштрафаваў шэсьць удзельнікаў. Спробы абскардзіць гэта рашэньне ў абласным судзе посьпеху не мелі. Цяпер пададзеня скаргі на імя старшыні абласнога суда.
Начальнік управы аховы здароўя Віцебскага аблвыканкаму Юры Дзеркач публічна абвінаваціў найбольш актыўных прыхільнікаў будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне Білева ў тым, што яны нібыта падрываюць дзяржаўны лад. Пра іх жа намесьнік старшыні гарвыканкаму Ўладзімер Шлома выказаўся расейскай прымаўкай: «В семье не без урода».
Віктар Стукаў, кіраўнік суполкі СПБ прадпрыемства «Полацак-Шкловалакно», зьвярнуўся ў абласны суд са скаргай на дыскрымінацыю чальцоў незалежнай прафсаюзнай арганізацыі. Але ў судзе сказалі, што ён зьвяртаецца «не па адрасе». Месяц таму ў задавальненьні ягонай скаргі адмовіў суд Полацку і Полацкага раёну.
Дзейнасьць віцебскіх крамаў гандлёвай сеткі "Родная сторона" адноўленая з 16 студзеня. Гандаль у чатырох з васьмі віцебскіх крамаў "Родная сторона" быў прыпынены 7 студзеня ў выніку пазаплянавай тэматычнай апэратыўнай праверкі. "У гэтых гандлёвых аб'ектах былі выяўленыя істотныя парушэньні ў частцы невыкананьня асартымэнтнага пераліку і рэалізацыі тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасьці", - паведаміла начальніца гандлёвай інспэкцыі па Віцебскай вобласьці Іна Бялько.