Паводле даўняй ужо завядзёнкі жыхары Віцебску ў Дзень Волі 25 сакавіка ўскладаюць кветкі да мэмарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава і да помніка Ўладзімеру Караткевічу.
Актывісты ў Віцебску дамагаюцца расьсьледаваньня сталінскіх забойстваў і ўшанаваньня памяці ахвяр. Рабочая назва грамадзкай ініцыятывы — «Хайсы». Паводле сябра КХП БНФ Яна Дзяржаўцава, ініцыятыве далі імя вёскі, дзе ў лістападзе мінулага году віцебскія партыйцы ўшанавалі памяць невядомых ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Да 5 сутак арышту прысуджаны жыхар Віцебску за забойства шчанюка. Прысуд па справе аб жорсткім абыходжаньні з жывёламі 20 сакавіка вынесены ў раённым судзе абласнога цэнтру. Зоаабаронцы з вэрдыктам катэгарычна ня згодныя.
Афіцыйнага дакумэнту, які рэглямэнтуе правілы праходу ў адміністрацыйны будынак, не існуе. Гэта вынікае з адказу, атрыманага ад чыноўнікаў незалежным журналістам Зьмітром Лупачам, якога 2 сакавіка на прапусьцілі ў райвыканкам са здымачом у торбе.
Супрацоўнікамі падразьдзяленьняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Віцебскага аблвыканкаму і Лепельскага РАУС у выніку апэратыўна-прафіляктычных мерапрыемстваў, накіраваных на спыненьне злоўжываньняў з боку службовых асоб у сфэры будаўніцтва, у Віцебскай вобласьці выкрытая злачынная схема, у якую былі ўцягнутыя прадстаўнікі камэрцыйных структур і органаў дзяржаўнай улады.
Увосень 2013 году ўраджэнец Полацку Віталь Барташ быў накіраваны на тэрміновую вайсковую службу ў Барысаў. Амаль праз год яго камісавалі паводле стану здароўя, а праз пару месяцаў афіцыйна паставілі інваліднасьць 3-й ступені па зроку. У выніку хлопцу давялося рабіць апэрацыю на адным воку, другая будзе толькі праз пару гадоў у чаканьні сваёй чаргі.
Пра гэта напісаў чытач charter97.org, супрацоўнік УП «Віцебскаблгаз» ПУ «Віцебскгаз». Ён распавядае пра тое, што на прадпрыемстве распачалася «аптымізацыя кадраў», што можа азначаць скарачэньне на 25% штату.
На Хмяльніцкім пахаваньні стойкіх арганічных забруджвальнікаў выяўлена перавышэньне нарматываў пэстыцыдаў на сьвідравіне №3 ў дзесяткі разоў. Толькі Віцебскі аблвыканкам і Мінпрыроды сарвалі пляны яго ліквідацыі ў 2013-2014 гадох.
Полацкія актывісты «Гавары праўду» атрымалі адказ Віцебскага аддзяленьня Беларускай чыгункі. Транспартнікі лічаць, што скарачэньне колькасьці цягнікоў на маршруце Полацак-Віцебск было эканамічна абгрунтаванай мерай і спасылаюцца на страты ў суме больш за 300 мільярдаў рублёў.
Мерапрыемства адбылося 13 сакавіка побач з будынкам, на дварэ, з удзелам каля 30 чалавек. Грамадзкае абмеркаваньне выклікала ў горадзе вялікі рэзананс і шмат пытаньняў. Найперш, так і засталося незразумелым, хто быў ініцыятарам. Каардынатар грамадзкага аб'яднаньня "Экапраект" Галіна Пілавец то цьвердзіла, што арганізоўвалі яе грамадзкія актывісты, то спасылалася на гарвыканкам.