35 базавых велічынь прысудзіў судзьдзя Глыбоцкага райсуду Андрэй Тарасевіч незалежнаму журналісту з Глыбокага Зьмітру Лупачу. Зьмітра судзілі ў новым будынку Глыбоцкага суду, які адкрылі некалькі дзён таму.
3 лістапада судовая калегія абласнога суду адмяніла вырак Чыгуначнага райсуду гораду Віцебску ад 7 верасьня ў дачыненьні да жыхаркі Санкт-Пецярбургу Вольгі Сьцяпанавай, якая страціла дзіця падчас родаў у хатніх умовах.
Пакуль улады Віцебскага раёну адмаўляюцца прызнаваць урочышча Хайсы месцам масавых расстрэлаў 1930-х гадоў, грамадзкія актывісты ўшаноўваюць памяць забітых памагатымі сталінскага рэжыму. На цяперашні момант у лесе ўсталяваныя 33 крыжы памяці.
Рабочыя полацкага заводу «Шкловалакно» 10 кастрычніка на канфэрэнцыі прынялі рашэньне аб правядзеньні страйку. Канфэрэнцыю рабочых арганізаваў Свабодны прафсаюз Беларускі (СПБ). Рабочыя патрабуюць роўнага стаўленьня да працоўных заводу, незалежна ад удзелу ў прафсаюзе.
З імклівым разьвіцьцём сеткі інтэрнэт і кампутарных тэхналёгіяў пытаньні, зьвязаныя з інфармацыйнай бясьпекай, правам людзей на прыватнасьць і юрыдычнымі нормамі, што рэгулююць гэтую сфэру, становіцца ўсё больш актуальнымі. Менавіта гэтым праблемам і быў прысьвечаны трэнінг «Лікбез па лічбавых свабодах», які прайшоў у Віцебску.
31-гадовую Вольгу Сьцяпанаву прызналі вінаватай у прычыненьні сьмерці па неасьцярожнасьці. На падставе часткі 1 артыкулу 144 Крымінальнага кодэксу ёй прызначанае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам на 6 месяцаў з адбыцьцём пакараньня ў папраўчай калёніі ва ўмовах пасяленьня. На час, прадугледжаны для абскарджаньня прысуду, меру стрыманьня для яе зьмянілі на падпіску аб нявыезьдзе (4 месяцы да суду Вольга Сьцяпанава знаходзілася ў СІЗА).
Жыхары дамоў №7, корпус 1 і корпус 2, што па вуліцы Чкалава, сустрэліся з чыноўнікамі ў Віцебскім аблвыканкаме, каб яшчэ раз агучыць ім свае прэтэнзіі і даведацца, якім чынам улады зьбіраюцца вырашаць праблему пляцоўкі для выгулу сабакаў. Сустрэча адбылася 20 верасьня.
Героем нашага чарговага матэрыялу пра ўмовы ўтрыманьня ў ізалятарах часовага ўтрыманьня Віцебскай вобласьці стаў актывіст партыі БНФ з Гарадка Леанід Аўтухоў. Апазыцыянэр браў актыўны ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі ў абласным цэнтры 25 сакавіка, за што быў пакараны 15-цю суткамі адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавага мерапрыемства).
Цягам месяца вартаўніка Сеньненскага льнозаводу Алега Лісоўскага з прадпрыемства звальнялі двойчы. Без канчатковага разьліку. У яго працоўную кніжку быў унесены запіс пра звальненьне «паводле згоды бакоў», хаця ніякай згоды ён не даваў. І толькі праз суд, пазоўную заяву ў які дапамог скласьці прафсаюз, удалося дамагчыся справядлівасьці.