Чатыром сем'ям, якія жылі ў напаўразбураным будынку № 37 на вуліцы Эўфрасіньні Полацкай у Полацку, выдзелілі кватэры ў іншых дамох гораду. Навіну паведамілі самі жыхары, усьцешаныя шчасным зыходам справы.
Малітва за нявінных ахвяраў масавых расстрэлаў 30-х гадоў XX ст. прайшла 8 лістапада ў лесе каля вёскі Паляі Віцебскага раёну. Увечары моладзь віцебскай каталіцкай парафіі Сьвятога Духа разам з ардынарыем Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам і некалькімі сьвятарамі прыбылі на мэмарыял пад Паляямі, каб ушанаваць памяць тых, хто недалёка ад гэтага месца знайшоў апошні спачынак.
У рукі журналістаў трапіў дакумэнт «Аб сьвятах» за подпісам Дзьмітрыя Хомы – начальніка ўпраўленьня адукацыі Віцебскага аблвыканкаму. Дакумэнт адрасаваны кіраўнікам устаноў адукацыі вобласьці – ён забараняе сьвяткаваньне Гэлаўіну і Дня Закаханых у школах і вучэльнях.
«Адвёз жонку на фітнэс – заходзь да нас, ты таксама можаш накачацца», – заклікае «Рюмочная», што адкрылася ў Віцебску побач зь дзіцячым крамай і трэнажорнай заляй.
Калі ў Беларусі за 10 месяцаў бягучага году азначылася тэндэнцыя зьніжэньня злачыннасьці сярод непаўналетніх, то на Віцебшчыне назіраецца адваротная карціна. Больш таго, павялічылася колькасьць учыненых падлеткамі асабліва цяжкіх злачынстваў.
11 лістапада ў судзе Першамайскага раёну Віцебску аднавіўся працэс па справе былога намесьніка начальніка ўпраўленьня ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкаму Аляксандра Самуля, які абвінавачваецца ў атрыманьні хабару і перавышэньні службовых паўнамоцтваў.
Царкоўны трыкстар, сьпікер і апалягет, абаронца Наваросіі – так пазыцыянуе сябе Павал Шульжонак на сваёй старонцы «УКантакце». 9 лістапада ён зьбіраўся наведаць Віцебскдзеля ўдзелу ў Міжнародным царкоўна-грамадзкім і навукова-асьветніцкім Ірынінскім форуме «Духоўныя асновы славянскага сьвету», але на мерапрыемстве так і не зьявіўся.
У Полацкім раёне 12 лістапада адбыўся чарговы суботнік. Мясцовыя ўлады абавязалі прадпрыемствы правесьці яго зь пералічэньнем заробленага на рахунак КУП «ЖКГ г. Полацку». Напярэдадні мерапрыемства Свабодны прафсаюз, які дзейнічае на ААТ «Полацак-Шкловалакно», зьвярнуўся ў райвыканкам з заявай пра недапушчэньне прымусовай працы падчас правядзеньня суботнікаў.
Прафсаюз РЭП прыйшоў у Воршу ў 2008 годзе, калі ў горадзе стварылася «прафсаюзная суполка». У суполку да сёньняшняга дня уваходзіла 14 чалавек, а для стварэньня арганізацыі трэба, як мінімум, 15. Менавіта з мэтай стварэньня прафсаюзнай арганізацыі ў Воршу 5 лістапада прыехаў кіраўнік РЭП Генадзь Фядыніч.