Трэнінг, які праходзіў ў Рэгіянальным рэсурсным цэнтры па разьвіцьці дадатковай адукацыі дарослых, арганізавала грамадзкая арганізацыя «Хрысьціянская садружнасьць дарослых і маладых». Вядоўцам сэмінару выступіла Вольга Лукіна, праектны мэнэджэр YMCA Беларусі і рэгіянальны каардынатар па ўмацаваньні рухаў і праектным мэнэджмэнце YMCA Эўропы.
Падчас падвядзеньня вынікаў 2016 году Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначыла добрую арганізацыю працы філіяў БАЖ у Віцебскай вобласьці. Дыплёмамі БАЖ былі ўганараваныя актывісты трох раённых арганізацыяў Віцебшчыны: Глыбоцкай, Полацкай і Віцебскай. Прычым Віцебскае аддзяленьне БАЖ ужо другі год запар становіцца пераможцам сярод усіх суполак Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Дачны пасёлак Усход пад Воршай мясцовыя жыхары перайменавалі ў «Далёкі Ўсход». А ўсё таму, што дабрацца да сваіх участкаў уладальнікам досыць складана. Адзіны праезд – праз поле, і той праз масавую забудову прыгараду рызыкуе зьнікнуць. Многія дачнікі – пэнсіянэры – жывуць у загарадных дамох круглы год. Аднак калі што здарыцца – ані хуткая, ані пажарная прыехаць да іх ня могуць.
Камітэт ААН па правох чалавека палічыў, што беларуская дзяржава забаронай на правядзеньне пікету парушыла правы Валера Місьнікава на распаўсюджваньне ўсялякага кшталту інфармацыі і ідэяў. Згодна з рашэньнем Камітэту, Беларусь павінна перагледзець сваё заканадаўства і выплаціць віцебскаму праваабаронцу кампэнсацыю.
Сваімі думкамі падзяліліся журналісты, якія прадстаўляюць розныя сродкі масавай інфармацыі. Абмеркаваньне прайшло пры ўдзеле старшыні камісіі па этыцы грамадзкага аб'яднаньня «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Анатоля Гуляева.
10 сьнежня адзначаецца ва ўсім сьвеце як Дзень правоў чалавека. У гэты дзень 68 гадоў таму Генасамблея ААН прыняла Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека. Чарговую заяўку на пікет у гэты дзень у Віцебску падаваў у мясцовыя органы ўлады праваабаронца Леанід Сьвецік. І – прадказальна: заяўка не задаволеная, пікет – забаронены.
Віцебскі гарадзкі выканаўчай камітэт адмовіў групе грамадзян у рэгістрацыі Віцебскага гарадзкога Камітэту грамадзкага самакіраваньня. Прычына адмовы – невыкананьне заяўнікамі патрабаваньняў дзейнага заканадаўства.
У Віцебску ў межах адукацыйнага курсу «Павышэньне арганізацыйнага патэнцыялу арганізацыяў і ініцыятыўных груп, якія разьвіваюць спэцыяльныя паслугі ў мясцовай супольнасьці» прайшоў трэнінг, прысьвечаны тэме стварэньня партнэрскай сеткі (нэтворкінгу) і тэме незалежнага пражываньня людзей з інваліднасьцю.