12 жніўня каля 16-й дня Яўген Парчынскі вяртаўся дахаты і каля свайго пад’езду заўважыў “Фальксваген” цёмнага колеру. Зь яго выйшлі трое пасажыраў і прапанавалі актывісту “сесьці ў машыну, каб пагаварыць”. Ён адмовіўся, яго пацягнулі сілком, распачалася бойка…
Беларускі кіраўнік спрабуе зрабіць з настаўнікаў паслухмяных зомбі і манкуртаў. Такое меркаваньне выказала каардынатар па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД), пэдагог Тацьцяна Севярынец, камэнтуючы патрабаваньне Лукашэнкі павысіць дысцыпліну ў пэдкалектывах.
З рознымі праблемамі новых жылых мікрараёнаў сутыкаюцца жыхары шматпавярховікаў: адсутнасьць месцаў на паркоўцы ці, прыкладам, адсутнасьць дзіцячых пляцовак. Але жыхары аднаго з двароў Віцебску стаміліся чакаць ад уладаў, пакуль з’явяцца грошы на абсталяваньне двара, а аб’ядналіся і самастойна ўзяліся за вырашэньне праблемы.
Віцебскі актывіст Андрэй Андрэеў распаўсюджваў улёткі з інфармацыяй пра «Народны рэфэрэндум». Пра яго затрыманьне паведаміла каардынатарка кампаніі “Гавары праўду” па Віцебскай вобласьці Лідзія Сагідуліна: за спадаром Андрэевым сачылі невядомыя з цывільнай машыны. Kалі ён увайшоў у адзін з пад'ездаў, праз пару хвілін увайшлі і яны, прапанавалі праехаць зь імі ў Кастрычніцкі РАУС Віцебску.
Выйшла з друку «Шэрая кніга», у якой падаецца хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне ў пэрыяд зь ліпеня 2012 па чэрвень 2013 году. Аб’ём кнігі складае 120 старонак. Аўтары выданьня падрыхтавалі таксама электронную вэрсію кнігі, якую разьмясьцілі ў інтэрнэце, дык што азнаёміцца зь яе зьместам і пры жаданьні надрукаваць можа кожны ахвотны.
Сяргей Серабро і Алена Сьцяпанава ў адзін дзень атрымалі аднолькавыя лісты з загалоўкам “Ведай, куды язык можа давесьці”. Нехта, падпісаўшыся імем Яўген Мішакоў, крытыкуе інфармацыйную палітыку “Радыё Свабода” і “БелаПАН” і зьневажае незалежных журналістаў. Праўда, у тэксьце ліста імёны не называюцца, але намеры аўтара, які даслаў лісты на канкрэтныя адрасы, сумненьняў не выклікаюць.
7 раёнаў Віцебскай вобласьці вакол ачага (філіял ААТ “Лучоса” ў аграгарадку Копці побач зь Віцебскам) прызнаныя неспрыяльнымі зонамі па афрыканскай чуме сьвіней. У сувязі з гэтым усіх не забітых насельніцтвам сьвіней тут будуць адбіраць. Астатнія раёны па ўсёй вобласьці абвешчаныя буфэрнымі зонамі па АЧС, выразаць усіх сьвіней у падсобных гаспадарках якіх насельніцтву пакуль толькі рэкамэндуюць.
Стан дзіцячых гульнявых пляцовак у Віцебску патрабуе больш пільнай увагі з боку мясцовых органаў улады. Такое меркаваньне выказала старшы памочнік пракурора Віцебску Вольга Каралёва. Паводле яе слоў, праведзены пракуратурай аналіз паказаў, што існуюць сур’ёзныя парушэньні патрабаваньняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў, што прад’яўляюцца да абсталяваньня дзіцячых гульнявых пляцовак.
4 жніўня спаўняецца два гады з таго моманту, як кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі апынуўся за кратамі. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі вядомага беларускага праваабаронцу вязьнем сумленьня і патрабуюць ад уладаў краіны яго неадкладнага вызваленьня. У другую гадавіну зьмяшчэньня Алеся Бяляцкага пад варту яго віцебскія калегі вырашылі зладзіць шэраг пікетаў.
Любоў Кавалёва і Тацьцяна Козяр – маці і сястра асуджанага да сьмяротнага пакараньня і расстралянага 15 сакавіка 2012 году Ўладзіслава Кавалёва, абіванавачанага ў тэракце ў мэтро ў Менску, зьвярнуліся ў суд Кастрычніцкага раёну сталіцы са скаргай на неправамерныя дзеяньні Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў, Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэту дзяржбясьпекі.