16 красавіка каля вёскі Хайсы пад Віцебскам быў затрыманы актывіст КХП-БНФ Ян Дзяржаўцаў, які плянаваў усталяваць крыжы на месцы меркаваных сталінскіх расстрэлаў. У міліцыі з затрыманых узялі тлумачэньні і праз 3 гадзіны адпусьцілі.
На будучых прэзыдэнцкіх выбарах рэальную канкурэнцыю цяперашняму кіраўніку дзяржавы можа скласьці толькі лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, перакананы старшыня партыі па Віцебскай вобласьці Сяргей Ярмыкін. Сяргей Уладзімеравіч ласкава пагадзіўся даць адказы на пытаньні карэспандэнта «Дыялёгу».
З 10 красавіка актывіст стваранай партыі БХД зь Мёраў Сяргей Васільеў застаўся бяз працы – зь ім не працягнулі кантракт. 14 красавіка ён стаў на ўлік па беспрацоўі, але грашовую дапамогу памерам 360 тысяч рублёў зможа атрымаць толькі 20 траўня.
У гарвыканкаме адбыліся зьмены, пра якія чыноўнікі чамусьці ня лічаць патрэбным паведамляць жыхарам Віцебску. Зь пераліку намесьнікаў старшыні гарвыканкаму зьнікла прозьвішча Ўладзімера Шломы, які займаўся пытаньнямі адукацыі, спорту, турызму, ідэалёгіі, культуры, справамі моладзі. І запомніўся нэгатыўным стаўленьнем да дэмакратычных актывістаў.
У Глыбокім людзі просяць згадаць на шыльдах гістарычныя назвы вуліц. За гэты сабрана каля шасьці дзясяткаў подпісаў жыхароў гораду. Подпісы перадалі ў глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў. Разам з подпісамі быў перададзены і ўзор шыльды, якую распрацавалі прадстаўнікі грамадзкасьці Глыбокага.
Наведвальнікі сайту Westki.info, які публікуе навіны паўночнай Беларусі і Вільні, змаглі задаць свае пытаньні Тацьцяне Караткевіч. Сувязь адбывалася ў выглядзе онлайн-канфэрэнцыі. На пашыраным паседжаньні палітычнай камісіі партыі БНФ з удзелам рэгіянальных кіраўнікоў партыі было вырашана падтрымаць спадарыню Караткевіч у якасьці кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах-2015.
Як заўжды, Барыс Хамайда стаяў пад сваім бел-чырвона-белым парасонам каля так званага «сіняга дому» – дому № 28 па вуліцы Леніна ў Віцебску. Але ўвагу невядомага хулігана прыцягнуў не парасон і нават ня бел-чырвона-белая стужка, прышпіленая побач з газэтамі і часопісамі. Паводле спадара Хамайды, хлопец гадоў пад 25 дужа агрэсіўна паставіўся да вышыванкі, якая аздабляе «працоўнае месца» распаўсюдніка.
Падставай для адміністрацыйнай справы, якую разглядаў Гарадоцкі райсуд, стаў запіс у кнізе скаргаў, зроблены сябрам партыі БНФ Леанідам Аўтуховым. Ён параўнаў начальніка раённай управы па працы, занятасьці і сацыяльным забесьпячэньні Пятра Прасолава з «тэрарыстам у Луганску і Данецку». Суд прызначыў пакараньне – 30 базавых штрафу.
У Гарадку распачаўся судовы працэс над сябрам партыі БНФ Леанідам Аўтуховым. Пачыналі судзіць актывіста паводле аднаго артыкулу, а потым перакваліфікавалі на іншы – з больш сур’ёзным пакараньнем.