Актывісты «Маладой Беларусі» павіншавалі жыхароў Віцебску з Днём Волі. Напярэдадні сьвята яны вывесілі забаронены ўладамі бел-чырвона-белы сцяг на шматпавярховым будынку на скрыжаванні Маскоўскага праспэкту і вуліцы Чкалава.
Сьвяткаваньне пачалося з прэзэнтацыі кнігі вершаў «Шурпатая дарога» Віктара Сікоры, сына слыннага садавода Івана Сікоры з Малых Алашкаў. Гэтую кнігу вершаў, менавіта да Дня Волі, саматужна, у колькасьці 25 асобнікаў, цягам ночы, выдрукаваў на прынтары і сшыў Зьміцер Лупач.
Паводле даўняй ужо завядзёнкі жыхары Віцебску ў Дзень Волі 25 сакавіка ўскладаюць кветкі да мэмарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава і да помніка Ўладзімеру Караткевічу.
Актывісты ў Віцебску дамагаюцца расьсьледаваньня сталінскіх забойстваў і ўшанаваньня памяці ахвяр. Рабочая назва грамадзкай ініцыятывы — «Хайсы». Паводле сябра КХП БНФ Яна Дзяржаўцава, ініцыятыве далі імя вёскі, дзе ў лістападзе мінулага году віцебскія партыйцы ўшанавалі памяць невядомых ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Адміністрацыя Чыгуначнага раёну Віцебску зноў адмовіла сябрам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ ў правядзеньні пікету. Імпрэза, прымеркаваная да Дня Волі, мусіла адбыцца 25 сакавіка. Заява была пададзена ад імя Яна і Аляксандра Дзяржаўцавых, Пятра Сарапені, Алега Емяльянава і Аляксея Леаненкава.
Сьледзтва па справе актывіста «Пляцформы» Міхаіла Жамчужнага, які знаходзіцца пад вартай у Віцебскім СІЗА, працягнутае да 19 красавіка генэральным пракурорам. Пра гэта Міхаіл паведаміў у лісьце да Тацьцяны Севярынец, каардынатаркі аргкамітэту па стварэньні БХД.
Полацкія актывісты «Гавары праўду» атрымалі адказ Віцебскага аддзяленьня Беларускай чыгункі. Транспартнікі лічаць, што скарачэньне колькасьці цягнікоў на маршруце Полацак-Віцебск было эканамічна абгрунтаванай мерай і спасылаюцца на страты ў суме больш за 300 мільярдаў рублёў.
Акцыя прыхільнікаў адраджэньня імпэрыі адбылася ў Віцебску. Як паведаміла ініцыятыва «Мая краіна Беларусь», у Віцебску невядомыя каля гандлёвага цэнтру «Эвіком» мінакам раздавалі сьцяжкі СССР і ўлёткі.
Гарадоцкі актывіст Леанід Аўтухоў параўнаў чыноўніка з «тэрарыстам у Луганску і Данецку». Запіс з такімі словамі ён пакінуў у кнізе скаргаў рэгіянальнага цэнтру занятасьці, абураны паводзінамі кіраўніка ўстановы Пятра Прасолава. Чыноўнік напісаў заяву ў міліцыю.
На ААТ «Полацак-Шкловалакно» актывісты першаснай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) знаёмяць работнікаў з новай формай сяброўства ў СПБ. Прычынай стала нядобрасумленныя паводзіны наймальніка, які, даведаўшыся пра пералічэньні складак праз бухгальтэрыю, пачаў аказваць ціск на сяброў прафсаюзу.