Невядомыя зламысьнікі ўзламалі блог «Вольная зона Беларусь», які вядзе ў «Жывым часопісе» віцебчук Сяргей Белязека. Цягам двух сутак аўтар ня мог зайсьці на свой сайт. І толькі ўмяшаньне адміністрацыі «Жывога часопісу» дапамагло вырашыць праблему: праца блогу была адноўленая.
Яўген Васьковіч, які адбывае тэрмін пакараньня ў магілёўскай калёніі, мае праблемы са здароўем. "Падтрымаць палітвязьня – гэта наш абавязак", - гаворыць інцыятарка збору сродкаў, віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацьцяна Севярынец.
Скандальна вядомы віцебскі палітык Сяргей Рыжоў, які спрабаваў стаць кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 годзe, але не набраў патрэбнай колькасьці подпісаў выбаршчыкаў, зьмешчаны ў СІЗА паводле абвінавачаньня ў хуліганстве сэксуальнага характару ў дачыненьні да мужчыны бяз пэўнага месца жыхарства, паведамляе by24.org.
Невядомыя разьмясьцілі ў сацыяльных сетках абразьлівыя ды ілжывыя допісы пра прыхільнікаў стварэньня партыі БХД і іншых актывістаў. Інфармацыю пра допісы разаслалі як іхным асабістым знаёмым, так і аднадумцам зь ліку дэмакратычнай апазыцыі ды незалежным журналістам.
Пра гатоўнасьць стаць кіраўніком ініцыятыўнай групы па вылучэньні Сяргея Рыжова абвясьціў віцебскі «лекар-праўдаруб» Ігар Пастноў. Сваё бачаньне будучай выбарчай кампаніі з удзелам Сяргея Рыжова ён апісвае ў разьмешчаным у інтэрнэце «адкрытым лісьце да першых асобаў дзяржавы і дэпутацкага корпусу».
Прызнаўшы фотасесію на фоне гарадскога графіці несанкцыянаваным пікетаваньнем, суд Чыгуначнага раёна Віцебска аштрафаваў шэсьць удзельнікаў. Спробы абскардзіць гэта рашэньне ў абласным судзе посьпеху не мелі. Цяпер пададзеня скаргі на імя старшыні абласнога суда.
Начальнік управы аховы здароўя Віцебскага аблвыканкаму Юры Дзеркач публічна абвінаваціў найбольш актыўных прыхільнікаў будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне Білева ў тым, што яны нібыта падрываюць дзяржаўны лад. Пра іх жа намесьнік старшыні гарвыканкаму Ўладзімер Шлома выказаўся расейскай прымаўкай: «В семье не без урода».
Сябры КХП-БНФ давалі тлумачэньні ў Сьледчым камітэце наконт знойдзеных імі парэшткаў меркаваных ахвяраў масавых расстрэлаў у лесе пад вёскай Хайсы Віцебскага раёну. Калі партыйцы выйшлі з будынку СК, мясцовыя незалежныя журналісты папрасілі іх адказаць на пытаньні з запісам на відэа. Але ледзь пасьпелі журналісты ўключыць відэакамэру, як з будынку Сьледчага камітэту выйшаў афіцэр, які папрасіў спыніць здымкі.
Праваабаронцы і журналісты Віцебску ў памяць ахвяраў тэракту ў Францыі сфатаграфаваліся з плякатамі, на якіх было напісана «Je suis Charlie» («Я – Шарлі»). Гэтак яны выказалі сваю салідарнасьць з французскім народам. Таксама на памяць людзей, якія загінулі ў выніку нападу на рэдакцыю францускага часопісу «Charlie Hebdo», былі ўскладзеныя кветкі да сьцяны зь вядомым ў горадзе графіці з клеткамі і птушкамі, якое сымбалізуе свабоду прэсы і выказваньня меркаваньняў.
9 студзеня ў сувязі з пададзенай у лістападзе мінулага году заявай пра знаходжаньне частак чалавечых парэшткаў у лесе за вёскай Хайсы ў Сьледчы камітэт былі выкліканыя заяўнікі – сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі–БНФ Ян Дзяржаўцаў, Алег Емяльянаў, Сяргей Каваленка і Пятро Сарапеня.