Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД) Павал Севярынец заклікаў маладых хрысьціянскіх дэмакратаў актыўна працаваць зь людзьмі на карысьць Беларусі.
Сябар віцебскай гарадзкой арганізацыі КХП БНФ падаваў заяўку на правядзеньне шэсьця і пікету 7 лістапада. “Згодна з рашэньнем гарвыканкаму, мы мусім яшчэ і прыкласьці дамовы на абслугоўваньне імпрэзы з рознымі службамі. Але зрабіць гэта аказалася немагчымым”, - кажа Ян Дзяржаўцаў.
У Віцебску 27 кастрычніка прайшла абласная канфэрэнцыя аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”. У ёй удзельнічала больш за 30 чалавек з 12 раённых структур БХД Віцебскай вобласьці, а таксама кіраўніцтва аргкамітэту.
Актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ маюць намер зладзіць 7 лістапада ў Віцебску вулічнае шэсьце і пікет. Адпаведная заява пададзеная імі ў віцебскі гарвыканкам.
«Я дзякую ўсім за моцную падтрымку, пра якую я ведаў нават у турме», — заявіў былы палітвязень Сяргей Каваленка падчас адмысловай прэсавай канфэрэнцыі ў Варшаве. У канфэрэнцыі ўзялі ўдзел таксама старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк ды эўрадэпутат Марэк Мігальскі.
Сяргей Каваленка ўжо паўмесяца на свабодзе – з жонкай і дзецьмі. У размове з “Дыялёгам” ён распавёў, чаму не давярае беларускай апазыцыі і як зносіцца з электаратам, пазьбягаючы асуджаных на правал электаральных кампаній.
Напярэдадні справаздачна-выбарнай канфэрэнцыі Віцебскай абласной арганізацыі "Руху"За Свабоду" інтэрв'ю «Дыялёгу» даў старшыня абласной арганізацыі Хрыстафор Жаляпаў.
Пасьля выбараў у парлямэнт прайшло ўжо больш за два тыдні. Дастаткова, каб эмоцыі крыху супакоіліся. Пра выбар між выбарамі і байкотам, пра шалёны водгук выбаршчыкаў і псыхічнае здароўе сьвежавыбраных дэпутатаў мы гутарым з экс-кандыдатам па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18, членам аргкамітэту па стварэньні партыі БСДП (Народная Грамада) Аляксеем Гаўруцікавым.
Палітвязень Алесь Бяляцкі атрымаў прэмію Леха Валэнсы. “Польскім Нобэлем” яго ўганаравалі за ўнёсак у абарону правоў чалавека. Прэмію з рук яе заснавальніка атрымала ў Гданьску жонка Бяляцкага Натальля Пінчук.
Жонка палітзьняволенага Сяргея Каваленкі пракамэнтавала ў размове з “Дыялёгам” выказваньне Лукашэнкі наконт магчымага памілаваньня ейнага мужа, а таксама распавяла пра круглы стол, прысьвечаны Беларусі, які адбыўся нядаўна ў Варшаве.