У Віцебскай вобласьці павялічваецца колькасьць замежных працоўных мігрантаў, паведаміла начальнік упраўленьня па грамадзянстве і міграцыі УУС Віцебскага аблвыканкаму Тацьцяна Рамашова: "Толькі за апошнія паўтара месяцы амаль 200 мігрантаў атрымалі спэцдазволы на працаўладкаваньне ў Віцебскай вобласьці".
Суд Полацку 18 жніўня адмовіўся разглядаць пазоў супраць ААТ «Полацак-Шкловалакно» аб ліквідацыі дыскрымінацыі ў працоўных адносінах. Заяву ў суд накіроўваў старшыня Свабоднага прафсаюзу рабочых заводу «Шкловалакно» Віктар Стукаў (на фота). Гэта быў паўторны зварот у суд па наноў адкрытых абставінах, аналягічная адмова суду ў судовай абароне была ў сакавіку 2013 году.
Прыхільнікі стварэньня партыі БХД напісалі скаргу ў Міністэрства аховы здароўя наконт “фармальнага і недабрасумленнага выкананьня віцебскімі ўладамі даручэньня Міністэрства аб правядзеньні сустрэчы з зацікаўленымі бакамі наконт пытаньня будаўніцтва паліклінічнага комплексу ў мікрараёне Білева, якая мелася адбыцца 30.07.2014г.”.
Некалькі дзясяткаў жыхароў Віцебску падпісаліся пад калектыўным лістом у Савет Міністраў з просьбай паспрыяць зьмене рашэньня Віцебскага гарвыканкаму №881 “Аб масавых мерапрыемствах у г. Віцебску” і ініцыяваць зварот у Канстытуцыйны суд для праверкі адпаведнасьці гэтага дакумэнту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Абласны каардынатар руху “За свабоду” Хрыстафор Жаляпаў атрымаў адказ.
Гандляваць становіцца ўсё цяжэй, а ўлады не дапамагаюць, а наадварот робяць умовы працы дробных прадпрымальнікаў усё больш складанымі. Як прыгадвае старшыня стваранага прафсаюзу „Разам“ Ірына Яскевіч зь Віцебску, Беларусь знаходзіцца ў Мытным Саюзе з Расеяй ды Казахстанам, а з 2015 году ўзьнікае яшчэ Эўразійскі эканамічны саюз, а таму трэба ствараць роўныя ўмовы для прадпрымальнікаў на ўсёй гэтай прасторы.
У розных пунктах віцебскіх мікрараёнаў Білева актывісты аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" 4 жніўня правялі акцыю па зборы сродкаў для ўладаў. "На ўсе нашы звароты, на шматысячныя подпісы гараджанаў аб будаўніцтве сьмецьцеперапрацоўчага заводу, паліклінічнага комплексу і іншых важных для Білева аб'ектаў улады стабільна адказваюць, што ў іх няма грошай", - патлумачыла сэнс акцыі каардынатар аргкамітэту БХД у Віцебскай вобласьці Тацьцяна Севярынец.
Сёньня, 4 жніўня, у Віцебску мусіў адбыцца пікет у падтрымку палітвязьняў. Аднак імпрэза, якую хацелі зладзіць праваабаронцы, хутчэй за ўсё, не адбудзецца, бо мясцовыя ўлады правядзеньне акцыі забаранілі. Подпіс пад забаронай паставіла намесьніца кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску Натальля Ляпёшкіна.
Як паведамляюць беларускія турапэратары, у айчынных турыстычных кампаніяў узьніклі складанасьці зь пераводам грошай партнэрам за мяжу праз банкі з расейскім капіталам, прадстаўленыя ў Беларусі. Так, на цэлы тыдзень затрыманы даляравы плацёж праз «Белзьнешэканомбанк» у аднаго з буйных беларускіх турапэратараў.
Праяжджаючы праз Глыбокае, журналіст Кастусь Шыталь пабачыў расейскі сьцяг на лабавым шкле аўтобуса. Ён зайшоў у дыспэтчарскую аўтавакзалу і напісаў скаргу ў Кнігу заўваг і прапаноў. Днямі ён атрымаў адказ з аўтапарку, у якім адзначаецца, што з кіроўцам праведзеная тлумачальная гутарка ў сувязі са знаходжаньнем староньніх прадметаў у аўтобусе. Расейскі сьцяг з аўтобуса зьняты.
Віктар Стукаў, кіраўнік суполкі Свабоднага прафсаюзу беларускага, хацеў наведаць цэхі № 7 і № 12 ААТ «Шкловалакно», каб спраўдзіць скаргі працаўнікоў на ўмовы працы. Але варта было папярэдзіць пра свой візыт генэральнага дырэктара, як уваход на прадпрыемства яму пэрсанальна забаранілі.