Беларускі кіраўнік спрабуе зрабіць з настаўнікаў паслухмяных зомбі і манкуртаў. Такое меркаваньне выказала каардынатар па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД), пэдагог Тацьцяна Севярынец, камэнтуючы патрабаваньне Лукашэнкі павысіць дысцыпліну ў пэдкалектывах.
Пачаўся 20 год праўленьня Аляксандра Лукашэнкі, якога цывілізаваны сьвет называе апошнім дыктатарам Эўропы. На думку палітвязьня Паўла Севярынца, Лукашэнка – прыхільнік падфарбаванага сталінізму, а цяперашняя Беларусь – гэта самы буйны аскепак імпэрыі СССР.
Фонд “My razem” (Польшча) абвяшчае конкурс эсэ “Жанчыны – мы разам!”. Праект ажыцьцяўляецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча “Польска-беларускае ўзаемадзеяньне 2013” („Wspólne Działania Polsko-Białoruskie 2013”), у супрацоўніцтве з Камітэтам абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” (Беларусь). Удзел у конкурсе эсэ возьмуць жанчыны зь Беларусі ды Польшчы, каб падзяліцца сваім досьведам у справе барацьбы з рэжымам. Працоўныя мовы конкурса: польская, беларуская, руская.
Палітвязень Павал Севярынец лічыць сьвята 9 траўня – сьвятам са сьлязамі ў вачох. Павал згодны з публіцыстам Алесем Чайчыцам, што 9 траўня – гэта “ідэалягічны кастыль для безыдэйных рэжымаў”.
Падлеткавую папраўчую калёнію ў Віцебску плянуюць зачыніць. Пра гэта паведаміў намесьнік начальніка аддзелу ўпраўленьня прафіляктыкі Міністэрства ўнутраных спраў Валер Мялешка. “Паступова мы прыйшлі да таго, што ў нас застанецца адна падлеткавая калёнія - у Бабруйску, дый там зьмяшчаецца зусім ня шмат зьняволеных. Раней такіх калёніяў было тры - яшчэ дзьве ў Віцебску. Адна зь іх зачыненая некалькі гадоў таму, другую таксама плянуецца зачыніць”, - распавёў Валер Мялешка.
Сьледчы камітэт спыніў расьсьледаваньне па крымінальнай справе супраць супрацоўнікаў Першамайскага РАУС Віцебску, якія выбівалі прызнальныя паказаньні ў дзяцей пры дапамозе шрубнікаў і процівагазаў. Справа супраць міліцыянтаў-катаў была ўзбуджаная ў траўні 2011 году.
У «Славянскім маршы», што прайшоў 25 лістапада ў Магілёве, узяў удзел былы прэтэндэнт у прэзыдэнты зь Віцебску Сяргей Рыжоў. Ён вылучаў сваю кандыдатуру на выбары 2010 году, але за два месяцы да іх зьняўся. Падчас магілёўскай акцыі Рыжоў заявіў, што «зараз славянскія дзяржавы разьдзеленыя, што адмоўна ўплывае на жыцьцё і дабрабыт народаў».
Па справе выбуху каля КДБ у Віцебску затрыманым застаецца адзін чалавек. Астатніх падазраваных сьледчыя Сьледчага камітэту адпусьцілі. Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Захад».