Фонд “My razem” (Польшча) абвяшчае конкурс эсэ “Жанчыны – мы разам!”. Праект ажыцьцяўляецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча “Польска-беларускае ўзаемадзеяньне 2013” („Wspólne Działania Polsko-Białoruskie 2013”), у супрацоўніцтве з Камітэтам абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” (Беларусь). Удзел у конкурсе эсэ возьмуць жанчыны зь Беларусі ды Польшчы, каб падзяліцца сваім досьведам у справе барацьбы з рэжымам. Працоўныя мовы конкурса: польская, беларуская, руская.
Прапанаваныя тэмы эсэ:
- Роля жанчыны ў сацыяльным і грамадзкім жыцьці сваёй краіны (у мінулым ды сёньня);
- “Solidarność” у Польшчы, роля жанчыны (аповесьці жанчын-актывістак, асоб, блізкіх да падзеяў гэтага пэрыяду; запрашаюцца да ўдзелу і працы, заснаваныя на ўражаньнях наступнага пакаленьня, г.зн. дзяцей ці ўнукаў актывістак);
- Досьвед барацьбы з рэжымам (штодзённае жыцьцё, падзеі; спробы людзей рэалізоўваць свае мэты ва ўмовах рэжыму);
- Культура і мастацтва як спосаб рэалізацыі жанчыны, неабыякавай да рэчаіснасьці.
Конкурсныя працы павінны быць адасланыя ў сакратарыят Фонду па электронным адрасе fundacja@myrazem.eu не пазьней за 1 ліпеня 2013 г. У кадаваным выглядзе эсэ будуць перададзеныя журы для ацэнкі.
Журы: Барбара Здраеўская (Польшча), Інна Кулей (Беларусь), Эва Скжыванэк (Польшча), Галіна Скараход (Беларусь).
Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 20 ліпеня 2013 г. і разьмешчаныя на старонцы Фонду www.myrazem.eu, facebook.com/fundacjamyrazem.
Тры найлепшыя фіналісткі конкурсу будуць адзначаныя грашовымі ўзнагародамі: першая прэмія ў памеры 1000 польскіх злотых, другая прэмія – 750 злотых, трэцяя – 500 злотых.
Урачыстае ўручэньне ўзнагарод адбудзецца падчас трохдзённага міжнароднага сэмінару-майстэрні ва Ўроцлаве ў верасьні 2013 г. 20 аўтарак найлепшых эсэ будуць запрошаныя да ўдзелу ў трохдзённым міжнародным сэмінары-майстэрні ва Ўроцлаве. 10 зь іх атрымаюць дафінансаваньне для ўдзелу ў сэмінары-майстэрні.
Найлепшыя эсэ конкурсу будуць выдадзеныя ў асобнай публікацыі, якая зьявіцца ў друку пры канцы 2013 г.